Сілавікі прыходзілі да бацькі ксяндза Вячаслава Барка
Сёння з міліцыі прыйшлі да бацькі каталіцкага святара Вячаслава Барка, які жыве ў Мёрах Віцебскай вобласці. Яго апытвалі ў сувязі з удзелам святара ў відэа для канала «Хартыя-97» «Беларускі святар распавёў, калі падзе рэжым Лукашэнкі», апублікаваным два месяцы таму, паведамляе «Хрысціянская візія».
Пытанні тычыліся таго, ці ўжывае ксёндз Вячаслаў алкаголь і наркотыкі, ці мае маёмасць. Міліцыю таксама цікавіла, калі ён вернецца ў Беларусь.
Ксёндз Вячаслаў Барок — вядомы каталіцкі святар, аўтар ютуб-канала «Ксёндз Барок». Улетку 2021 года ён быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу ў сувязі з пераследам, якому падвяргаўся з боку рэжыму Лукашэнкі. Цяпер ён кіраўнік Беларускай каталіцкай грамады ў Варшаве, якая дзейнічае пры касцёле Святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў.
Чытайце таксама:
«Наш крыжовы шлях непазбежна скончыцца трыумфам вызвалення». Ксёндз Барок — пра Вялікдзень у час вайны
Ксёндз Барок даў інтэрв’ю Мелказёраву: «Нельга параўноваць Лукашэнку з Сатаной»
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць





