Знайсці
25.11.2022 / 23:59

Навукоўцы разгадалі шыфр караля Карла V і нарэшце прачыталі яго ліст, напісаны пяць стагоддзяў таму

Французскія навукоўцы расшыфравалі ліст караля Іспаніі і кіраўніка Святой Рымскай імперыі Карла V, які ён адправіў у 1547 годзе свайму паслу ў Парыжы Жану дэ Сен-Мары. Аказалася, кіраўнік турбаваўся аб падрыхтоўцы замаху на яго, піша France24.

Ліст захоўваецца ў бібліятэцы горада Нансі ў Латарынгіі. Амаль пяць стагоддзяў яго ніхто не мог прачытаць. Крыптографцы Сесіль П'еро і яе камандзе ўдалося гэта зрабіць за паўгода. Навукоўцам дапамог ліст дэ Сен-Мары, на палях якога атрымальнік пазначыў таемны код.

Як аказалася, Карл V выкарыстаў складаны шыфр — пісаў сімвалы, якія абазначаюць цэлыя словы, пазначаў асаблівым чынам галосныя літары і імкнуўся заблытаць ворагаў «нулявымі сімваламі», якія нічога не значылі.

У лісце паслу Карл V звярнуў увагу на ўскладненне адносінаў з каралём Францыі Францыскам I. Яно здарылася, нягледзячы на падпісаную трыма гадамі раней мірную дамову. Імператара турбавалі чуткі аб падрыхтаваным на яго замаху.

Пра планы забойства Карла V гісторыкам вядома мала, але ліст адкрыў страхі манарха і сапсаванне яго адносін з Францыяй. Цяпер навукоўцы спадзяюцца расшыфраваць іншыя лісты імператара і атрымаць з іх большае ўяўленне пра стратэгію Карла V у Еўропе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28