Знайсці
27.11.2022 / 16:3319РусŁacБел

«Прайшло сто гадоў — але гісторыя паўтараецца». Ціханоўская звярнулася да беларусаў на ўгодкі Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада — гадавіна пачатку збройнага змагання на Случчыне, якое ўвайшло ў гісторыю як Слуцкі збройны чын. Сёлета — 102 гады з дня гэтай падзеі, і Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды выступіла з адмысловым зваротам.

«Сёння — дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20—30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы — у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай.

Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі — але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі.

Прайшло сто гадоў — але гісторыя паўтараецца. І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў.

Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам.

Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі — і быць сапраўднымі абаронцамі», — напісала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: Слуцкае паўстанне было арганізаваным супрацівам заможных гаспадароў

Сёння — Дзень герояў: стагоддзе Слуцкага збройнага чыну

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
Мойша/адказаць/
28.11.2022
Не, гісторыя не паўтараецца, а дэградуе. Неверагодныя ўжо па картах таро вызначаюць каму верыць
0
булачку папалам разрэзаю, катлету устауляю/адказаць/
28.11.2022
"Што Вы робіце, " зараз раскажу, ага, правакатар. раскрывай(те) ротик пошире, на(те) - блины на лопате ,scoop
0
саўка/адказаць/
28.11.2022
"антисвет, А што, антисвет, робіце бараніць незалежнасьць і свабоду Беларусі?" (Грышка 26.11.2022) - nashaniva.com/304054 і шчэ шэраг такіх жа аднатыпных правакацый калі вы не прышчавы наіўны шчыры (што наўрад ці), то вы прышчавы чыйсьці бот за грошы, то бок правакатар. я права
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/304054
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930