Знайсці
27.11.2022 / 19:10

Магілёўскую вобласць засыпала снегам. Амаль у 500 населеных пунктах былі перабоі з электрычнасцю ФОТЫ

На Магілёўшчыне ў гэтыя выхадныя выпала шмат снегу. Завея паваліла дрэвы і выклікала некалькі ДТЗ. Былі і праблемы з электрычнасцю ў вёсках.

Дарога Крычаў—Чэрыкаў, 27 лістапада. Фота: паблік «Могилев сейчас»

За дзень у вобласці выпала ад 7 да 11 мм ападкаў (дэкадная норма складае 14 мм). У Магілёве выпала 14 мм.

У суботу і нядзелю былі праблемы з электрычнасцю ў 476 населеных пунктах. Парушалася праца 1480 трансфарматарных падстанцый, 102 МТФ, паведамляе МНС.

На 6 раніцы 27 лістапада былі адключаны 74 населеныя пункты, 152 трансфарматарныя падстанцыі ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Чавускім і Чэрыкаўскім раёнах.

Падраздзяленні МНС за суткі здзейснілі 26 выездаў на ўборку паваленых дрэў.

На трасе Магілёў—Бабруйск фура вылецела ў кювет, 26 лістапада. Фота: паблік «Авто Могилев»

Крычаў

Магілёў

ДТЗ на Болдзіна, Магілёў. Фота: паблік «Авто Могилев»

Магілёў, вуліца Куляшова. Фота: паблік «ДТП и ЧП Могилев»

У суботу каля вёскі Засценкі пад Магілёвам легкавік сутыкнуўся з грузавіком, загінула 15-гадовая дзяўчынка. 

46-гадовы кіроўца машыны Renault не ўлічыў умовы надвор'я і небяспечна зблізіўся з трактарам, які прыбіраў праезную частку і рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку аўто занесла на сустрэчную паласу, дзе легкавік сутыкнуўся з грузавіком Scania.

Ад атрыманых траўмаў 15-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Кіроўцу і яшчэ адну ягоную пасажырку шпіталізавалі.

Паўплывала на трагічны зыход тое, што на легкавіку зімовыя шыны былі з моцным зносам пратэктара.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31