Знайсці
27.11.2022 / 22:417РусŁacБел

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў дворнікам пры Чырвоным касцёле 

Раней пробашч сам напісаў заяву, каб яму дазволілі даглядаць тэрыторыю храма.

«Наш пробашч — ксёндз-канонік Уладзіслаў — перажывае зараз не толькі «чорныя» дні, але таксама і «белыя», — напісала парафія і апублікавала фоты, як святар прыбірае снег.

У касцёле нагадалі, што ў плябаніі можна запісацца на калядныя наведванні, падчас якіх святар асвячае памяшканне і бласлаўляе сям’ю і дзяцей, удзяляе сакраментальную паслугу хворым і пажылым людзям, а таксама дзеліцца аплаткай.

Аплаткі на вігілійны стол можна набыць у плябаніі.

Мінула два месяцы з моманту, калі ўлады забралі ў вернікаў Чырвоны касцёл.

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Wojciech/адказаць/
28.11.2022
Я не разумею. Чаму святар сам прыбірае тэрыторыю царквы? Ці няма там вернікаў? У нас, калі пробашч пачынае прыбіраць, адразу прыязджаюць суседзі зблізку і здалёк. Бо клопат пра Дом Божы — справа ўсіх вернікаў.
0
Грышка /адказаць/
28.11.2022
саўка, Я напісаў пра навіну пра айца Уладзіслава, а не пра фатаграфію.
0
Грышка /адказаць/
28.11.2022
Wojciech , Магчыма, з-за страх арышту за «нясанкцыянаваныя сходы» і «экстрэмісцкія фармаваньні».
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера