Украіна: Расія сабатуе «збожжавую ўгоду», вывозіць можна ўдвая больш збожжа
Расійскі бок наўмысна зацягвае надгляд судоў з грузам украінскага збожжа, сабатуючы такім чынам дасягнутыя пры пасярэдніцтве Турцыі дамоўленасці, сцвярджае міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.
Паводле яго слоў, у тэрытарыяльных водах Турцыі сабралася чарга з 77 сухагрузаў, якія чакаюць міжнароднай інспекцыі, а адгрузку збожжа ў партах вялікай Адэсы можна было б весці ўдвая больш актыўна: загрузка грузавых магутнасцяў ледзь дацягвае да паловы свайго патэнцыялу.
«У нас ёсць вопыт праходжання па 40 праверак у дзень, а цяпер з-за пазіцыі Расійскай Федэрацыі штодня інспектуюць у пяць разоў менш судоў», — напісаў міністр у фэйсбуку.
«У кастрычніку збожжавая ініцыятыва дазволіла вывезці 4,2 млн тон збожжа, за лістапад мы не вывезем і 3 млн тон. Гэта прытым што ў тэорыі мы можам забяспечыць да 6 млн тон штомесяц», — запэўнівае ён.





