Знайсці
28.11.2022 / 09:52 1

Пляменніцу аяталы Хаменеі арыштавалі пасля таго, як яна заклікала замежныя ўрады разарваць сувязі з Тэгеранам

Пляменніца Вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі, праваабаронца Фарыдэ Марадхані была арыштаваная пасля таго, як заклікала міжнародную супольнасць разарваць усе сувязі з Тэгеранам у сувязі з жорсткім падаўленнем пратэстаў, выкліканых смерцю 22-гадовай Махсы Аміні.

Яе брат, Махмуд Марадхані паведаміў, што Фарыдэ была арыштаваная ў сераду, калі звярнулася ў пракуратуру.

Фарыдэ Марадхані ў відэазвароце, апублікаваным яе братам, заклікала сусветную супольнасць разарваць сувязі з іранскім рэжымам на фоне пратэстаў, якія ахапілі краіну, і «спыніць перамовы з Тэгеранам».

«Свабодныя людзі, далучайцеся да нас і скажыце свайму ўраду, каб ён спыніў падтрымліваць гэты рэжым, які забівае дзяцей», — сказала Марадхані на відэа. «Гэты рэжым не верны ніводнаму са сваіх рэлігійных прынцыпаў і не прытрымліваецца ніякіх правілаў, акрамя жадання застацца ва ўладзе».

Яна заявіла, што іранцы знаходзяцца ў стане вайны з тымі, хто падтрымлівае іранскія ўлады, і заклікала дэмакратычныя краіны адклікаць сваіх прадстаўнікоў з Ірана і выслаць іранскіх прадстаўнікоў са сваіх краін.

Нябожчык, бацька Фарыдэ і Махмуда Марадхані быў святаром і вядомым дзеячам апазіцыі, ён быў жанаты на сястры Вярхоўнага лідара Ірана Бадры Хасейні Хаменеі.

Пратэсты ў краіне пачаліся ў сярэдзіне верасня пасля гібелі Махсы Аміні. Улады заявілі, што ў дзяўчыны здарыўся інсульт у паліцэйскім участку, калі яна была арыштаваная за няправільнае нашэнне хіджаба. Калі яе даставілі ў бальніцу, яна ўпала ў кому і пазней памерла.

За два месяцы пратэстаў у Іране былі забітыя 60 супрацоўнікаў сіл бяспекі, 450 пратэстоўцаў, у тым ліку 63 дзіцяці, 18 173 чалавекі былі арыштаваныя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Атеист / адказаць
28.11.2022
Проамериканские бунтовщики, южные азербайджанцы, будут подавлены. Вообще азербайджанцы в Иране - это 5 колонна США, Израиля и их сателлита Азербайджана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31