Знайсці
28.11.2022 / 11:58 9

Нунцый Ёзіч і арцыбіскуп Станеўскі правялі імшу за душу Уладзіміра Макея

27 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, апостальскі нунцый у Беларусі ў капліцы Апостальскай нунцыятуры ў Мінску адправіў імшу ў інтэнцыі аб супакоі для душы памерлага Уладзіміра Макея, паведамляе catholic.by.

У пятніцу 25 лістапада Макей сустрэўся з нунцыем Ёзічам.

Асноўнымі тэмамі гэтай гутаркі сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае становішча Рыма-Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Варта адзначыць, што сустрэчы прадстаўніка Папы Францішка ў Беларусі з міністрам Макеем адбываліся рэгулярна. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заўсёды быў адкрытым для кантактаў і прыкладаў вялікія асабістыя намаганні для падтрымання традыцыйна добрых адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Пасадам, падкрэслівае catholic.by.

«Арцыбіскуп Ёзіч у малітве даручае душу спачылага Уладзіміра Макея Божай Міласэрнасці і выказвае спачуванні яго родным, блізкім і калегам, моліцца аб суцяшэнні для іх у гэтую цяжкую хвіліну расстання», — гаворыцца ў паведамленні.

За памерлага міністра падчас ранішняй святой імшы ў мінскім катэдральным касцёле, якая транслявалася на радыё, маліўся таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Паведамляецца, што Антэ Ёзіч возьме ўдзел у развітанні і пахаванні спачылага Уладзіміра Макея, якое адбудзецца ў аўторак.

Таксама літыю за душу Уладзіміра Макея правёў апостальскі візітатар для беларусаў — грэка-каталікоў Сяргей Гаек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Мангол / адказаць
28.11.2022
Макей не быу́ каталіком. Ніколі на споведзі не быў. Але каталіцкая вера міласэрная.
2
антихрист / адказаць
28.11.2022
"Але каталіцкая вера міласэрная." шо!? хаха
0
Catolic / адказаць
28.11.2022
Кара нябесная за зачыненне будынку Чырвонага касцела. Дзякуй кардыналу!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31