Знайсці
28.11.2022 / 13:025РусŁacБел

У Салігорску мужчына скокнуў з сёмага паверха

Здарэнне адбылося ўдзень 26 лістапада. Пра інцыдэнт паведаміў паблік «Твой Салігорск».

Па словах відавочцаў, да месца здарэння пад'язджалі супрацоўнікі МНС і раскрывалі батут.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелы загінуў на месцы.

«Мая сям'я была сведкай гэтай сітуацыі, — напісала ў каментарах да допісу адна з відавочцаў. — МНС не ўдзельнічала ў выратаванні гэтага чалавека. Прыехала хуткая, міліцыя, МНС. Работнікі хуткай маўчалі. МНС раскрыла батут, але не напампавалі яго, не паднеслі да пад'езда, дзе чалавек быў на сёмым паверсе. Пры пытанні чаму — «Загаду не было». <…>. Калі ён застаўся на сёмым паверсе і пачаў крычаць, што ён скокне, яму міліцыянт сказаў: «Скачы, чаго палохаеш», — і ён проста адпусціў рукі».

У міліцыі пазней абверглі гэту інфармацыю, апублікаваўшы відэа з відэарэгістратара, дзе міліцыянт угаворвае чалавека злезці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.11.2022
В Беларуси человеческая жизнь ничего не стоит. И кругом сплошной непрофессионализм.
0
Паляшук /адказаць/сачыць
28.11.2022
Уся сістэма ў адным эпізодзе. "Праваахоўнік", перагаворшчык ад бога, правакуе на дзеянні з цяжкімі наступствамі. "Ратавальнік" загада не атрымаў. Хочацца спытаць: а паехаў ты туды нафіга?! Добра хоць хуткая выканала працу належным чынам- канстатавала смерць. Дурдом.
0
Перфекцыяніст/адказаць/сачыць
28.11.2022
Прайшоў па спасылцы на гэты паблік УКантакце. Нажаль, спіс экстрэмістаў папоўніцца на які дзесятак чалавек. Неўзабаве ў Салігорску пачнецца аблава на каментатараў УКантакце, ніхто нават прозвішчы не прыбраў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера