Знайсці
28.11.2022 / 14:49 10

Арастовіч: Макей быў няпростым чалавекам

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у праграме «Фейгін LIVE» пракаментаваў канспіралагічныя версіі вакол смерці міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, а таксама выказаўся пра яго асобу.

«Макей быў няпростым чалавекам, адзін з нямногіх сістэмных гульцоў, які не толькі дзяржаўнай дзейнасцю займаўся, ён стварыў пул лаяльных сабе НДА, лавіраваў, карыстаўся пэўнай увагай на Захадзе і Усходзе, кітайскі вектар, еўрапейскі і іншыя. Ці зможа так новы гулец рабіць, невядома.

Больш за тое, ён рабіў неверагодную рэч. Ён захоўваў незалежнасць МЗС ад Лукашэнкі і ягонай адміністрацыі. Ён прадстаўнік адной з пяці буйных груповак, якія танчаць вакол Лукашэнкі. Якое там адбудзецца зрушэнне, трэба глядзець».

Арастовіч кажа, што пэўныя высновы наконт будучай палітыкі Беларусі можна будзе зрабіць, гледзячы на прызначэнне новага міністра МЗС, што гэта будзе за асоба, які ў яе бэкграўнд, якую групоўку яна прадстаўляе, якую палітыку праводзіць. І гэта тое, за чым варта назіраць.

«Што адбудзецца пасля яго смерці, паглядзім. Але я не думаю, што такую сацыясістэму, як Беларусь, і яе палітыку можа змяніць смерць аднаго, нават вельмі значнага, чалавека. Калі гэта не смерць Лукашэнкі», — гаворыць Арастовіч.

Ён кажа, што не верыць у канспіралагічную версію смерці Макея, што гэта быў нейкі знак, нават з’явіліся сумнеўныя публікацыі, што Расія хоча прыбраць самога Лукашэнку.

«Я не веру ў папярэджанні. Калі хочуць забіць, не папярэджваюць. Якія магчымасці ў Лукашэнкі ўзмацняць ахову? Значныя. Які дурань так дзейнічае? Хацелі б забіць, забілі б адразу Лукашэнку», — мяркуе Арастовіч.

Ён кажа, што заўсёды хочацца накруціць канспіралогію, але жыццё складаецца з мноства супадзенняў.

«Я супраць такіх высноваў. Я не паверу, пакуль мне не дакажуць, што яго забілі. Іншая справа, што пра наступствы мы можам гаварыць. Цяпер трэба глядзець на прызначэнні, якія адбудуцца», — гаворыць ён.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя кандыдатуры на замену незаменнага міністра 

«Ён запомніцца шчырай працай на дыктатара». Валер Кавалеўскі назваў Макея часткай рэпрэсіўнага рэжыму

Латушка: Пасля 2020 года Макей пачаў шукаць выхад, якога часта шукаюць людзі пад псіхалагічным ціскам і які пачаў псаваць яго здароўе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік / адказаць
28.11.2022
Калі нехта кажа, што шкада былых падначаленых Лукашэнкі, заўсёды ўзнікае пытанне - Вы не ведалі, хто гэты вусаты мушчына? На што спадзяваліся? Яны ведалі, з якім людажэрам і крывасмокам трэба будзе працаваць.
29.11.2022
ніва, вы яшчэ румзаць пачніце! Такія фота выглядаюць сьмешна
0
ЛОл / адказаць
29.11.2022
Макей быў няпростым чалавекам, а лукашыстам, так
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28