Знайсці
29.11.2022 / 09:13 3

Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд

Нядаўна з WhatsApp адбыўся скандал: хакеры выклалі базу больш чым 500 мільёнаў карыстальнікаў месенджара. Але гэта не страшна для людзей, якія ўжо абаранілі свой акаўнт, — распавядаем, як гэта зрабіць.

Фота: Marco Verch Professional Photographer / flickr.com / CC BY 2.0

У беларускай медыяпрасторы на падзею звярнула ўвагу ініцыятыва CyberBeaver. На продаж выставілі больш за 500 мільёнаў нумароў карыстальнікаў месенджара. Гэтыя базы выкарыстоўваюцца для масавай рассылкі (беларускіх там, дарэчы, няма).

Наладзьце двухфактарную аўтэнтыфікацыю

Для абароны акаўнта WhatsApp прадугледзеў двухфактарную аўтэнтыфікацыю — для ўваходу вам трэба будзе ведаць 6-значны пін-код.

Для таго, каб яе наладзіць, зрабіце наступнае (меню прыведзенае на рускай мове, бо ў ватсапе, на жаль, няма беларускай):

  • Увайдзіце ў праграму, далей зайдзіце ў «Налады» (на скрыншоце — андроід, але на iPhone меню падобнае).

Каб увайсці ў налады, націсніце на тры кропкі ў верхнім правым куце экрана.

  • Для iPhone — націсніце пункт «Налады» ўнізе экрана.

«Налады» на айфонах. Уся астатняя навігацыя такая самая.

  • У наладах абярыце пункт «Акаўнт».

Меню «Акаўнт» — першае зверху.

  • Далей абярыце «Двухкрокавую праверку» і націсніце зялёную кнопку «Уключыць».

Двухкрокавая праверка другая зверху.

  • Пасля гэтага праграма прапануе вам увесці 6-значны пін-код, які будзе абараняць ваш акаўнт. Зрабіце гэта двойчы. Не забывайцеся на пін-код, бо іначай вы назаўжды згубіце свой акаўнт у выпадку, калі выйдзеце з усіх прыладаў. Напачатку можаце яго некуды запісаць.
  • Вам прапануюць наладзіць e-mail для скіду пароля. Гэта ваш выбар, але калі вы забудзеце пін-код, гэта адзіны спосаб узнаўлення акаўнта. Калі вы ўказваеце e-mail, то будзьце пэўныя, што ён добра абаронены. Яго можна наладзіць і пазней (а таксама папрасіць знаёмых за мяжой даць вам для гэтай мэты свой).

Пераправерце актыўныя сесіі

Актыўныя сесіі ў WhatsApp — гэта тое, якія прылады цяпер аўтарызаваныя ў акаўнце. У англамоўнай версіі гэта называецца «Linked Devices», у рускамоўнай — «Звязаныя прылады».

Калі ніхто больш не карыстаецца вашым акаўнтам, то паказаны будуць толькі тыя прылады, якія вы пазнаеце (у нашым выпадку іх увогуле няма). Закрыйце незнаёмыя вам сесіі.

Так выглядае меню без падключаных прыладаў.

Адключыце захаванне медыя ў галерэі

Па змоўчанні WhatsApp захоўвае ўсе фота і відэа, якія вы атрымліваеце, у вашу галерэю. Гэта дрэнна для бяспекі, бо яны захоўваюцца там нават пасля выдалення чатаў. Для таго, каб адключыць гэтую функцыю, зрабіце наступнае:

  • Увайдзіце ў налады і абярыце там меню «Чаты».
  • Адключыце пункт «Бачнасць медыя» і націсніце на паўзунок, каб ён пераключыўся ў неактыўны стан.

«Бачнасць медыя» лепш адключыць.

Наладзьце аўтавыдаленне ў чатах па змоўчанні

Гэта робіцца ў некалькі клікаў. Зайдзіце ў меню «Канфідэнцыяльнасць» і абярыце там пункт «Аўтаматычны таймер паведамленняў». Наладзьце аўтаматычны таймер на нейкую колькасць гадзінаў або дзён (у нашым выпадку — суткі).

У гэтай функцыі ёсць абмежаванні. Па-першае, яна не будзе датычыцца ўжо створаных дыялогаў і ў іх давядзецца ўключаць таймер ўручную. Гэта можна зрабіць у спісе, які адкрыецца пры націсканні тэксту «націснуўшы на іх», вылучанага ў меню зялёным. Там можна абраць усе патрэбныя вам чаты і ўключыць у іх аўтавыдаленне па змоўчанні.

Па-другое, функцыя не дзейнічае на старыя паведамленні. Калі ў вас там няшмат дарагіх сэрцу рэчаў, то можна іх проста выдаліць. Поўнае выдаленне даступнае ў меню «Чаты» ў пункце «Гісторыя чатаў». Там можна выдаліць усе чаты, якія трэба, ці вычысціць іх гісторыю.

Калі вы хочаце, некаторыя чаты можна экспартаваць цалкам — то-бок, захаваць на іншай прыладзе ў тэкставым выглядзе.

Таксама звярніце ўвагу на тое, што калі пераслаць паведамленне ў чат, дзе не ўключанае аўтавыдаленне, то яно не выдаліцца. Таксама гэтыя чаты захоўваюцца ў рэзервовых копіях перапісак, але выдаляцца адтуль пры наступнай сінхранізацыі.

Наладзьце канфідэнцыйнасць

Па змоўчанні ў ватсапе вашы суразмоўцы бачаць, калі вы былі анлайн, а таксама могуць бачыць ваша фота і іншыя даныя. Гэта можна адключыць.

Зноўку ўвайдзіце ў меню «Канфідэнцыяльнасць». Націсніце «Час апошняга наведвання» і статус «У сетцы»». У меню абярыце «Ніхто» — тады ніхто не будзе бачыць, калі вы заходзілі ў апошні раз. А калі вы абераце ў пункце «Хто бачыць, калі я ў сетцы» пункт «Тыя ж, хто бачыць апошняе наведванне», то ніхто не будзе бачыць, калі вы анлайн.

Вось як выглядае гэтае меню з максімальнымі наладамі бяспекі

Пасля вярніцеся ў меню «Канфідэнцыяльнасць» і абярыце пункт «Фота профіля». Таксама выстаўце там нейкую наладу бяспекі.

Пасля перайдзіце да пункта «Звесткі». Абярыце там, хто можа бачыць вашы звесткі і апісанне.

Далей варта зрабіць так, каб вас не мог дадаваць у групы хто заўгодна. Гэта робіцца ў пункце «Групы».

У якасці дадатковага сродку абароны WhatsApp прапануе адбітак пальца. Гэта не найлепшы спосаб, але ён дазволіць вам выставіць больш гнуткія налады бяспекі, у прыватнасці, адключыць паказ зместу паведамленняў. Уключаць функцыю ці не — абіраць вам (галоўнае — не ўключаць яго як сродак разблакіроўкі экрана смартфона, бо гэта небяспечна).

Таксама лепш не даваць праграме доступ да геаданых. У нашым выпадку пункт «Канфідэнцыяльнасць» стаў выглядаць так:

Знешні выгляд меню «Канфідэнцыяльнасць» з уключанымі наладамі бяспекі

Выключыце ці зашыфруйце рэзервовыя копіі

WhatsApp дазваляе вам рабіць рэзервовыя копіі ўсіх перапісак. Гэта зручна, бо дазваляе вам узнаўляць іх пры ўваходзе на новай прыладзе і выхадзе з акаўнта. Але гэта можа стаць і праблемай, бо рэзервовыя копіі захоўваюцца ўнутры вашага гугл-акаўнта, і калі яго ўзламаюць, то гэта небяспечна. Знаходзіцца гэта ў пункце наладаў «Чаты» ў раздзеле «Рэзервовая копія чатаў».

Калі вы ўсё ж вырашылі ствараць рэзервовыя копіі, то абараніце іх паролем, а пароль старанна схавайце — у менеджары пароляў ці ў знаёмых за мяжой. Зрабіць гэта можна ў пункце «Капіраванне з шыфраваннем».

Каб адключыць аўтаматычнае капіраванне, абярыце ў пункце «Капіраваць на Google дыск» пункт «Ніколі» або «Па націсканні «Стварыць рэзервовую копію»».

Выдаліць вашы папярэднія рэзервовыя копіі можна праз ваш гугл-дыск. Патрапіць туды можна па гэтай спасылцы.

Падумайце, ці варта пакідаць аўтаматычную загрузку медыяфайлаў

Таксама існуе магчымасць, па аналогіі з тэлеграмам, адключыць аўтазагрузку медыя. А таксама ўключыць эканомію даных у самім месенджары. Знаходзіцца гэта ў пункце наладаў «Даныя і сховішча».

Калі вы наладзіце свой WhatsApp-акаўнт, то вы будзеце абароненыя значна лепш як ад шараговых махляроў, гэтак і ад беларускіх спецслужбаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Не ведитесь на этот развод. / адказаць
29.11.2022
Как ни крути, пока номер телефона будет записан на Ваш паспорт Вы не спрячетесь.
А это пустое сотрясание воздуха! Разговоры в для бедных.)))
0
Пціч / адказаць
29.11.2022
Выдатна, так трымаць, НН!
29.11.2022
HH дзякую! Очень полезная статья!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31