Знайсці
28.11.2022 / 16:14 1

У гарадах Расіі пачалі з’яўляцца шыльды з пазначэннем бамбасховішчаў

Улады Растова-на-Доне, Белгарада, Бранска, Курска і Новакузнецка павесілі на вуліцах таблічкі, на якіх пазначана размяшчэнне бамбасховішчаў

На працягу мінулага тыдня стала вядома пра з'яўленне такіх шыльдаў у гарадах расійскіх рэгіёнаў, што мяжуюць з Украінай, заўважыла расійская «Медиазона».

У Растове-на-Доне такія ўказальнікі размясцілі ў цэнтры горада. Паведамляецца таксама, што яшчэ ў верасні ўлады гарадоў і станіц краю запатрабавалі ў кіраўнікоў кампаній ачысціць падвальныя памяшканні шматкватэрных дамоў для ўладкавання месцаў, дзе можна схавацца.

У Белгарадзе на сцены дамоў напрамкі, дзе шукаць бамбасховішчы, пачалі наносіць з дапамогай балончыкаў і трафарэтаў. Усяго да канца лістапада плануюць размясціць 700 такіх ўказальнікаў. Улады просяць гараджан «захоўваць спакой» і паведамляюць, што яны «працуюць на апярэджанне».

У Клінцах і Бранску ўказальнікі пачалі з'яўляцца яшчэ ў жніўні. У канцы кастрычніка губернатар вобласці Аляксандр Багамаз даручыў падначаленым праверыць стан бамбасховішчаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
хлу по щам / адказаць
29.11.2022
Как начнётся - пускай расейцы бегут в бункер к своему хлу
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28