Знайсці
28.11.2022 / 16:32РусŁacБел

Паляк спрабаваў завезці ў Беларусь пад выглядам шакаладу 13 тысяч пляшак віна. Але нічога не атрымалася

Польскі перавозчык спрабаваў завезці ў Беларусь партыю віна на 280 тысяч рублёў пад выглядам шакаладу. Падрабязнасці распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Аднак брэсцкім мытнікам удалося прадухіліць гэту спробу.

У ДМК распавялі, што фура DAF, за стырном якой быў польскі перавозчык, ехала з Польшчы праз пункт пропуску «Казловічы».

Па дакументах у грузавіку перамяшчалі шакалад.

Аднак пры правядзенні інспекцыйна-надгляднага комплексу ўдалося ўстанавіць, што ў фуры замест заяўленага шакаладу знаходзіцца каля 13,5 тысяч пляшак віна.

У ДМК акцэнтавалі ўвагу на тым, што недэклараванне такой колькасці тавару магло паслужыць падставай для вызвалення ад выплаты мытных плацяжоў у памеры больш за 18 тысяч рублёў.

Брэсцкая мытня па факце таго, што здарылася, пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з артыкулам 15.5 КаАП (недэклараванне або падача недакладных звестак пра тавары) і часткай 2 артыкула 13.18 КаАП (перамяшчэнне алкагольных напояў, не маркіраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь).

Так, згодна з першым са згаданых артыкулаў КаАП, прадугледжваецца штраф у памеры 30% ад кошту прадмета правапарушэння.

Што датычыць другога згаданага артыкула КаАП, то, у адпаведнасці з ім, прадугледжваецца накладанне штрафу ў памеры да 500 базавых велічынь — да 16 тысяч рублёў (па стане на 28.11.2022) з канфіскацыяй тавару.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера