Знайсці
28.11.2022 / 17:517РусŁacБел

Магілёўскі «сенатар» запатрабаваў пускаць у арганізацыі толькі правераных святароў

На нядаўнім семінары ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце абмяркоўвалі ўдасканаленне міжканфесійных адносін, піша Магілёў.media. Сярод іншых выступоўцаў быў член Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка, ад якога ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, што не ўсе святары аднолькава карысныя.

Алег Дзячэнка — у цэнтры. Фота: mogilevnews.by

На абмеркаванне падчас семінара былі вынесеныя пытанні рэлігійнага экстрэмізму, дзейнага заканадаўства пры правядзенні масавых рэлігійных мерапрыемстваў, прафілактыкі працы па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і захаванасці маёмасці ў культавых будынках, а таксама выдзялення і выкарыстання рэлігійнымі арганізацыямі зямельных участкаў. 

Асабліва рэзка выступіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзячэнка. Як паведамілі «Магілёўскія ведамасці», чыноўнік падкрэсліў наступныя тэзісы: 

«Калі мы запрашаем святароў у школы і арганізацыі, мы павінны быць упэўненыя, што гэтыя людзі выходзяць у масы з правільнымі пасылам. Калі рэлігія ўзаемадзейнічае з грамадствам, мы павінны быць перакананыя, што яна — наша апора, праз якую мы будзем вырашаць задачы, звязаныя з кампаніяй 2024-га і 2025 гадоў (маюцца на ўвазе выбарчыя кампаніі). Рэлігія не павінна супярэчыць нормам права, а таксама агульнай ідэалогіі дзяржавы, аказваючы няправільны ўплыў на чалавека, прыкрываючыся «боскай», гэта значыць экстрэмісцкай шырмай».

З гэтага выказвання вынікае, што «экстрэмістамі» могуць быць прадстаўнікі якой заўгодна канфесіі, і іх усіх трэба старанна правяраць, першы чым пускаць у школы і арганізацыі. Як гэта зрабіць і паводле якіх крытэрыяў, не акрэслівалася.

Як выказалася адна з удзельніц семінара па яго заканчэнні, прасцей проста забараніць любым святарам прыходзіць ва ўстановы, чым разбірацца, хто з іх экстрэміст, а хто «наш чалавек», а потым паляцець са сваёй пасады. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Гном/адказаць/
28.11.2022
Ў маладосьці на пачатку 90 гэты "сэнатар" быў у царкве ХВЭ (пяцідзясятнікаў). Вельмі ўдала гандляваў Бібліямі, якія былі не для продажу. Калі пракалоўся на гэтым рэзка стаў "праваслаўным", а потым і наогул атэістам. Відаць на гарэлачку не хапіла?
0
Мойша/адказаць/
29.11.2022
Істінно веруюшчых
0
мясцовы2/адказаць/
29.11.2022
У чым ноў-хаў? Сталінская царква менавіта паводле такога патэрна й будавалася.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031