Знайсці
28.11.2022 / 18:48

Беларускія банкі масава мяняюць умовы SWIFT-пераводаў

Адразу некалькі беларускіх камерцыйных банкаў за апошні час змянілі ўмовы міжнародных пераводаў для фізічных асоб. Некаторыя фактычна ўвялі забаронныя камісіі. Што адбываецца, паспрабаваў разабрацца сайт Office Life.

Якія банкі і што памянялі

«РРБ-Банк» абвясціў, што з 24 па 30 лістапада не робіць міжнародных пераводаў фізічных асоб у далярах. А з 1 снежня банк забараняе міжнародныя пераводы фізічных асоб у далярах на суму, меншую за 20 000 даляраў.

«Парытэтбанк» з 24 лістапада прыпыніў адпраўку міжнародных грашовых пераводаў SWIFT у еўра для фізічных асоб. Атрымліваць плацяжы SWIFT у еўра і іншых валютах, а таксама адпраўляць міжнародныя плацяжы ў валютах, акрамя еўра і даляраў, можна як і раней.

Раней «Прыёрбанк» з 18 лістапада ўстанавіў новыя ўмовы для міжнародных пераводаў: толькі з адкрыццём рахунку; толькі ў валюце, адрознай ад даляра і (або) еўра; толькі без продажу даляраў і/або еўра; мінімальная сума — 10 000 даляраў у эквіваленце.

Акрамя таго, плата за аперацыю спісваецца з рахунку кліента і не ўключае выдаткі, звязаныя з выплатай камісій банкам-карэспандэнтам (банкам-атрымальнікам), якія ўзнікаюць пры дадатковых запытах, расследаваннях, вяртаннях пераводаў.

У банка засталася опцыя пераводу грошай за мяжу з карты на карту, але з канвертаваннем у беларускія рублі (камісія 1,2% + 1,9 рубля) і лімітам 900 рублёў на адну аперацыю і 4500 рублёў у месяц.

У «Тэхнабанку» з 15 лістапада міжнародныя банкаўскія пераводы ў далярах з прызначэннем, звязаным з аплатай набыцця аўтатранспартных сродкаў і іншых спадарожных гэтаму паслуг (перавозка, дастаўка аўтатранспартных сродкаў і да т.п.), робяцца толькі на суму ад 10 000 даляраў.

Што кажуць у банках

«Тэхнабанк» адмовіўся каментаваць рашэнне па міжнародных пераводах у валюце для фізічных асоб.

У «РРБ-Банку» Office Life адправіў пісьмовы запыт і чакае адказу.

«Прыёрбанк» таксама адмовіўся ад афіцыйных каментароў. А ў чаце на сайце банка карэспандэнту Office Life сказалі, што не ведаюць, ці з'явіцца калі-небудзь зноў опцыя SWIFT-пераводаў для невялікіх сум.

У «Парытэтбанку» паведамілі, што пераналаджваюць прадуктовую лінейку, у тым ліку і пераводы SWIFT у еўра і далярах. Пры гэтым і цяпер у кліентаў банка застаецца магчымасць пераводзіць за мяжу грошы ў далярах і еўра праз іншыя інструменты, напрыклад p2p-пераводы.

Наколькі вядома Office Life, рашэнні банкаў не звязаныя з нейкімі новымі патрабаваннямі з боку рэгулятара і прымаліся імі самастойна.

З чым могуць быць звязаныя змены

Крыніцы Office Life у банкаўскіх колах сыходзяцца ў тым, што прычыны таго, што адбываецца з міжнароднымі пераводамі, варта шукаць на баку банкаў-карэспандэнтаў беларускіх фінустаноў за мяжой.

У лістападзе некаторыя беларускія банкі вычарпалі ліміты на SWIFT-пераводы, устаноўленыя замежнымі банкамі-партнёрамі. А абмежаванні для фізічных асоб уводзяцца, каб адсекчы частку пераводаў і даць магчымасць свабодна пераводзіць грошы юрыдычным асобам.

Па іншай версіі, замежныя партнёры беларускіх банкаў паднялі тарыфы на абслугоўванне SWIFT-пераводаў, што робіць іх нявыгаднымі для беларускага боку. Таксама крыніцы на рынку звяртаюць увагу, што ў банкаўскай супольнасці асцерагаюцца магчымага ўвядзення новых абмежаванняў на SWIFT-пераводы ў будучыні.

Той факт, што ўмовы па іх змяніў у тым ліку і «Прыёрбанк», праз карэспандэнцкі рахунак якога працуюць многія беларускія банкі, можа быць кепскім сігналам для рынку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31