Знайсці
28.11.2022 / 20:0613РусŁacБел

Рагозін паехаў «ваяваць супраць НАТА» ў натаўскай экіпіроўцы

Экс-куратар расійскага ВПК Дзмітрый Рагозін «ваюе супраць НАТА» ў натаўскай экіпіроўцы. Ягонае адзенне і боекамплект, па падліках канала «Можем объяснить», каштуе каля мільёна рублёў (каля 16 тысяч даляраў).

Першымі на непатрыятычнае абмундзіраванне «кіраўніка групы дарадцаў у зоне СВА» звярнулі ўвагу ў сваіх каналах абураныя ваенкары, а «Можем объяснить» разабралі гэты кейс падрабязна.

Апрануты былы кіраўнік «Раскосмаса» ў аўстрыйскую куртку Carinthia (да мабілізацыі каштавала да 80 тыс. руб.). Таксама ён носіць турэцкую бронекамізэльку фірмы BIKATEX. Ваенкары здзіўляюцца, чаму менавіта яе, а не айчынны камплект «Ратнік», які сам хваліў і патрабаваў паставіць на ўзбраенне яшчэ ў 2013-м.

У камізэльцы — ражкі для нямецкага пісталета-кулямёта MP-5 (у «Матрыцы» яго выкарыстоўваў Неа ў перастрэлцы са спецназам) і магазіны да амерыканскага аўтамата FN SCAR-H, зброі рэйнджараў. Цэны ствалоў — ад 350 тыс.

Рагозін таксама пазіруе з мадыфікацыяй амерыканскай штурмавой вінтоўкі AR-15 і пісталетам, падобным на Glock-18.

Нават чаравікі ў Рагозіна — славацкія (Zephire, ад 25 тыс.).

А з расійскага у Рагозіна толькі шлем ад «Армакома» (цана ад 120 тыс.).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
87
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
0
Нина/адказаць/
29.11.2022
Лідкін боршч ,зачем мясу хорошие сапоги?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.11.2022
Пипец, российская каска стоит, как весь остальной комплект. А я то думаю, почему в Минске российское пиво дороже или стоит столько же, сколько немецкое и бельгийское. Про качество даже начинать не буду.
0
Железный Дровосек /адказаць/
29.11.2022
О как! А кто это у нас такой карапуз?А сколько ж в этих щечках жиииира! Ну,натурально—бараньи рабы на убой и в лаптях сгодятся,но не таков элитный состав свинин#,пардон командиров и кто он там?советник?—советников! Тут кстати и орденом,только уже не кадырки,а рогожки можно самое себя наградить. И вообще навводить орденов имени самих себя и награждать себя налево и направо,каждый божий день. Ну ,например,за то,что кашку поел. А так как площадь награждаемого объёмна и обширна—дофига их поместится! И на каску ещё можно приклеить будет. И сзади тоже.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930