Знайсці
28.11.2022 / 22:47 1

На Гаваях пачаў вывяргацца найбуйнейшы ў свеце дзейны вулкан 

Па звестках Геалагічнай службы ЗША, найбуйнейшы ў свеце дзейны вулкан Маўна-Лоа вывяргае попел і абломкі. Як паведамляе The Guardian, вывяржэнне пачалося позна ўвечары ў нядзелю.

Геалагічная служба ЗША ў панядзелак паведаміла, што плыні лавы знаходзяцца ў раёне вяршыні і не пагражаюць блізкім населеным пунктам. Аднак, па словах прадстаўніка службы Міэля Корбета, немагчыма прадказаць, як доўга вулкан будзе вывяргацца і ці можа лава пацячы на населеныя пункты вострава.

Агенцтва грамадзянскай абароны заявіла, што адкрыла прытулкі з-за паведамленняў пра самаэвакуацыю людзей уздоўж узбярэжжа Паўднёвай Коны.

Маўна-Лоа — адзін з пяці вулканаў, якія складаюць Вялікі востраў Гаваі, што з'яўляецца самым паўднёвым востравам Гавайскага архіпелага. Маўна-Лоа ўзвышаецца на 4169 метраў над узроўнем мора і значна буйнейшы за суседні вулкан Кілаўэа, вывяржэнне якога адбылося ў жылым раёне і знішчыла 700 дамоў у 2018 годзе.

Некаторыя са схілаў Маўна-Лоа нашмат больш стромкія, чым у Кілаўэа, таму, калі ён вывяргаецца, ягоная лава можа цячы нашмат хутчэй. Падчас вывяржэння 1950 года лава перамясцілася на 24 км да акіяна менш чым за тры гадзіны.

Апошні раз вулкан Маўна-Лоа вывяргаўся ў 1984 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Civet / адказаць
29.11.2022
Ура, зноў апакаліпсіс!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31