Знайсці
28.11.2022 / 23:175РусŁacБел

Украінскага пісьменніка знайшлі ў брацкай магіле забітых расіянамі ў Ізюме. Ён быў ініцыятарам выдання анталогіі беларускай паэзіі 

Украінскага дзіцячага пісьменніка і валанцёра Уладзіміра Вакуленку выкралі і забілі расійскія салдаты падчас акупацыі імі часткі Харкаўшчыны. Яго цела знайшлі разам з сотнямі іншых людзей у масавых пахаваннях у Ізюме. Гібель Уладзіміра пацвердзіла ДНК-экспертыза.

Фота з сацыяльных сетак

Для беларусаў Уладзімір Вакуленка таксама быў не чужым чалавекам. На ягоную смерць адгукнуўся ў фэйсбуку беларускі паэт Андрэй Хадановіч:

«Уладзімір — вядомы дзіцячы пісьменьнік, аўтар тузіну кніг, лаўрэат шэрагу літаратурных прэміяў.

Ва Уладзіміра застаўся непаўнагадовы сын, які мае інваліднасць і патрабуе дапамогі.

У 2020-м Валодзя быў адным з першых літаратараў, хто адгукнуўся на беларускія пратэсты і рэпрэсіі. Звярнуўся да паэтаў і перакладчыкаў — і падрыхтаваў анталогію беларускай паэзіі «Жыве Беларусь! За нашу і вашу свабоду!»

Светлая і вечная памяць…»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Грышка /адказаць/
29.11.2022
Вечная яму памяць. Няхай ён спачывае з мірам і ўваскрэсне ў славе, а ягоныя забойцы будуць прыцягнуты да адказнасьці. Божа, іх папракні. Вічна йому пам'ять. Нехай він спочиває з миром і воскресне у славі, а його вбивці постануть перед судом. Господи, докори їм.
0
Belarus2020 /адказаць/
29.11.2022
Праклёны забойцам _ нашчадкам НКВД!
0
Апофеоз войны/адказаць/
29.11.2022
На Гоголя похож…
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031