Знайсці
29.11.2022 / 07:40РусŁacБел

Зяленскі: Украіна ніколі не прыме парадкі «таварышаў» з Масквы

Расійскае кіраўніцтва помсціць Украіне за адмову прымаць яго парадкі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Фота: President.gov.ua

Паводле яго слоў, толькі за мінулы тыдзень расійскія войскі 258 разоў абстрэльвалі Херсон і яго наваколлі і нанеслі ўдары па 30 населеных пунктах. У прыватнасці, была пашкоджана помпавая станцыя, якая забяспечвае вадой Мікалаеў.

Раней расійская армія пакінула правы бераг Дняпра і адступіла з Херсона, аднак цяпер вядзе абстрэлы з супрацьлеглага берага.

«Ну што пра іх сказаць? Вось гэта і ёсць сапраўдная сутнасць тых выпадковых «таварышаў», якія завалодалі Расіяй. У іх пасля 20 гадоў кіравання на значнай частцы іх жа тэрыторыі такая разруха, быццам там прайшла вайна. А гэта не вайна — гэта яны прайшлі. Яны ні на што не здольныя, акрамя разрухі. Гэта ўсё, што яны пакідаюць пасля сябе. І тое, што яны робяць цяпер супраць Украіны, — гэта іх спроба адпомсціць», — сказаў Зяленскі.

«Украіна ніколі не будзе месцам для разрухі. Украіна ніколі не прыме парадкаў ад гэтых «таварышаў» з Масквы. Зробім усё, каб аднавіць кожны разбураны акупантамі аб'ект, кожны дом, кожнае прадпрыемства», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера