Знайсці
29.11.2022 / 08:184РусŁacБел

Старажытны калядны Мінск пабудавалі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры ФОТЫ

Яшчэ з апошніх тыдняў лістапада мінчане і госці сталіцы дзясяткамі тысяч пачалі прыязджаць на цудоўна пабудаваны і ўпрыгожаны «вакзал» «старажытнага каляднага Мінска», каб «прагуляцца» па казачна прыгожых і ўтульных «гарадскіх вулачках» і крыху пазнаёміцца з самымі разнастайнымі жыхарамі і насельнікамі. Штогод кіраўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Dana Mall» не шкадуе сродкаў і крэатыву на стварэнне самых неверагодных у сваім маштабе калядных дэкарацый і цудоўных навагодніх упрыгожанняў, піша «Звязда».

Прайсціся па вулачках «аўстрыйска-беларускага каляднага горада» вельмі складана з-за натоўпу «турыстаў», якія хочуць зрабіць сваю бясплатную фотасесію ў бліскучым акружэнні побач з мінскай пякарняй і кавярняй, вартаўніком — ці крамай ёлачных цацак, дзе кожная назва пазначана на роднай мове. 

Дзеці тут могуць пазнаёміцца са шматлікімі цацачнымі гадаванцамі і ўбачыць мініяцюрны калядны гарадок за вітрынай крамы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
29.11.2022
Пабудавалі хутчэй падабенства старажытнага Гданьска.
0
Крыса Ву/адказаць/
29.11.2022
А чароўнае піяніна там яшчэ рымзае ?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
Даже не верится, что это в нашем колхозе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930