Знайсці
29.11.2022 / 09:42

У Шатландыі футбалістам забароняць біць па мячы галавой напярэдадні і на наступны дзень пасля матча. І вось чаму

Прафесійным футбалістам у Шатландыі забароняць гуляць галавой на трэніроўках напярэдадні матча і на наступны дзень пасля яго. Гэта звязана з даследаваннем Універсітэта Глазга, якое паказала, што былыя футбалісты ў тры з паловай разы часцей паміраюць ад захворванняў галаўнога мозгу, піша «Бі-бі-сі».

Фота SNS

Па словах неўрапатолага Уілі Сцюарта, які ўзначальваў даследаванне, рызыка для прафесійных футбалістаў вар'іруецца ад пяціразовага павелічэння шанцаў хваробы Альцгеймера да прыкладна чатырохразовага павелічэння хваробы рухальных нейронаў і да двухразовага павелічэння выпадкаў хваробы Паркінсана.

Навукоўцы лічаць, што гэта можа быць звязана з рэгулярнымі ўдарамі галавой па мячы.

«Пасля серыі удараў галавой назіраецца пагаршэнне памяці, якое працягваецца 24—48 гадзін. У футбалістаў таксама назіраліся змены пры сканаванні мозгу, якія могуць быць звязаныя з такімі ўдарамі», — тлумачыць доктар шатландскай футбольнай асацыяцыі (SFA) з больш чым 20-гадовым вопытам Джон Маклін, які браў удзел у даследаваннях.

Акрамя таго, футбольным клубам загадана скараціць колькасць трэніровак, дзе ўдар галавой адпрацоўваецца як паўтаральнае практыкаванне, да аднаго дня на тыдзень.

Шатландская футбольная асацыяцыя ўжо распрацавала правілы, якія абмяжоўваюць гульню галавой у юнацкім футболе, а таксама забарону на выкарыстанне гульні галавой на трэніроўках для ўзроставай групы да 12 гадоў.

Новыя правілы ўводзяцца пасля кансультацый з 50 прафесійнымі мужчынскімі і жаночымі клубамі ў Шатландыі, а таксама пасля апытання клубаў SFA.

Шатландыя таксама стала першай краінай у свеце, у якой быў прыняты адзіны звод рэкамендацый адносна выпадкаў страсення мозгу для ўсіх відаў спорту і праведзена кампанія пад лозунгам «If in doubt, sit them out», што можна перавесці як «Ёсць сумневы — лепш пераседзець». Гаворка ідзе пра тое, што калі ў трэнера або персаналу ёсць падазрэнні, што спартсмен атрымаў страсенне мозгу ці траўму галавы, яго неабходна вывесці з гульні або трэніроўкі.

Спартыўны карэспандэнт «Бі-бі-сі» ў Шатландыі Крыс Маклафлен адзначае, што навукоўцы зафіксавалі сувязь паміж гульнёй у футбол і пашкоджаннямі мозгу, аднак навука ўсё яшчэ не можа з абсалютнай упэўненасцю растлумачыць, чаму так адбываецца. Хоць даследаванні адзначаюць, што найбольш схільныя да гэтай рызыкі абаронцы, якія па статыстыцы гуляюць галавой часцей, чым астатнія.

«Эксперты не хочуць выпрабоўваць лёс. На доказ гіпотэз для атрымання дакладнага адказу могуць сысці дзесяцігоддзі, але навукоўцы не хочуць чакаць. Трэнды ў гульні цяпер такія, што галавой і так гуляюць менш, а пад ціскам новых навуковых звестак няцяжка ўявіць сабе футбол будучыні, дзе галавой не будуць гуляць зусім», — падкрэслівае карэспандэнт «Бі-бі-сі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28