Знайсці
29.11.2022 / 09:458РусŁacБел

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Румыніі. А ва Універсітэце Бухарэста запусцяць курс па беларусазнаўстве 

Прэм'ер-міністр Румыніі Нікалаэ Чука прыняў Святлану Ціханоўскую ў сваім офісе 28 лістапада. Гэта яе першая сустрэча з кіраўніком румынскага ўрада. Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі рэжыму, умовы ў турмах, лёс Марыі Калеснікавай і справу Алеся Бяляцкага. А прэм'ер выказаў салідарнасць з беларусамі і запэўніў у падтрымцы Румыніяй беларускага дэмакратычнага руху.

 

 

Святлана Ціханоўская і Нікалаэ Чука абмеркавалі магчымыя захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваходу беларускіх войск у вайну супраць Украіны, а таксама ўсёабдымны план эканамічнай дапамогі Беларусі, які ініцыявалі Румынія з Польшчай і Літвой, у межах якога Беларусі вылучаць тры мільярды еўра на правядзенне транзіту і неабходных рэформаў. Ціханоўская заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ і аказаць максімальную падтрымку ініцыятывам, накіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Ужо сёння ў Бухарэсце пачынаецца канферэнцыя міністраў замежных спраў краін НАТА.

Далей Ціханоўская выступіла на Мюнхенскай канферэнцыі лідараў. У сустрэчы ўзялі ўдзел 75 палітычных лідараў, афіцэраў і экспертаў з 25 краін, у тым ліку прэзідэнт Румыніі, міністры замежных спраў Албаніі, Румыніі, Харватыі, Славеніі, Чэхіі, Паўночнай Македоніі, кіраўнік Канцылярыі Шольца і іншыя.

У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на супрацоўнікаў дзяржаўных прапагандысцкіх медыя, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу віз для беларусаў у беларускіх гарадах і падтрымаць рэпрэсаваных.

Ціханоўская заклікала не прызнаваць дамовы і пагадненні, якія падпісвае Лукашэнка, бо ён не мае законнай сілы, і гэтыя дамовы падрываюць беларускі суверэнітэт: «Расія падарвала суверэнітэт Беларусі, падпісаўшы новыя дамовы аб вайсковай і эканамічнай інтэграцыі. Яны падпісаны з дыктатарам, які не мае права нічога падпісваць ад імя народа пасля таго, як страціў усякую легітымнасць у 2020 годзе».

Паводле яе, новая стратэгія дэмакратычнага свету павінна ўключаць захады па абароне беларускага суверэнітэту, каб Беларусь не была аддадзеная на водкуп Пуціну.

 

Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Румыніі і выступіла ва Універсітэце Бухарэста. У новым семестры ва ўніверсітэце будзе запушчаны курс па беларусазнаўстве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
антисвет/адказаць/
29.11.2022
"«Проблемы» как вы назвали эту войну" дзе? побач жа мой каментар, на які вы адказваеце, пакажыце, дзе тое, што вы прыпісваеце мне? але прыпісваць (галасы свеце.. перакручваць усё і т.п.) - гэта, відаць, у вас, як у лукавых, у крыві
2
Мінак/адказаць/
30.11.2022
антисвет, В вашем ответе для Е «Навошта Зяленскаму сустракацца з ей?…
0
антисвет/адказаць/
30.11.2022
Мінак, уходзіце ад адказу на прамое пытанне. спроба №2 -
прывядзіце канкрэтныя мае словы, з якіх вынікае ваша  «Проблемы» как вы назвали эту войну"
https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/304219

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031