Знайсці
29.11.2022 / 10:08РусŁacБел

У Мінску адкрыецца кантакт-цэнтр сацыяльных паслуг

Кантакт-цэнтр дзяржаўных сацыяльных паслуг адкрыецца ў Мінску 1 снежня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Ён будзе працаваць на базе Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей.

Праект скіраваны на эфектыўнае і якаснае ўзаемадзеянне мінчан з арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі. Дзякуючы кантакт-цэнтру, адзіны нумар тэлефона якога 139, гараджане змогуць аператыўна і дакладна атрымліваць інфармацыю пра работу тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стацыянарных устаноў, пра аказанне сацыяльных паслуг, выплаты дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі і прадастаўленне іншых сацыяльных гарантый.

Кантакт-цэнтр будзе працаваць па буднях з 8:00 да 20:00. Адзіны нумар тэлефона для абанентаў стацыянарнай і сотавай сувязі — 139.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930