Знайсці
29.11.2022 / 10:29РусŁacБел

Палітзняволенага жыхара Жлобіна асудзілі да трох год калоніі па «справе Зельцэра»

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 24 лістапада вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязню Сяргею Сляжову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Руслан Царук.

Палітзняволены Сяргей Сляжоў быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Жлобіне па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра падчас перастрэлкі ў Мінску.

У сярэдзіне снежня 2021-га стала вядома аб пераводзе Сяргея з жодзінскай СТ №8 у гомельскі СІЗА-3.

Падрабязнасці абвінавачання Сляжова пакуль невядомыя.

Ён быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930