Знайсці
29.11.2022 / 12:00РусŁacБел

Былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанку прызналі палітвязнем

Заяву аб прызнанні палітвязнем былога журналіста Дзмітрыя Семчанкі, які ўваходзіў у так званы прэзідэнцкі пул, апублікавалі праваабаронцы.

У жніўні 2020 года на знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы 16 жніўня і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмiтрый Семчанка працаваў у PR-сферы, быў супрацоўнікам кампаніі «Белагра».

15 верасня 2022 года Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля заканчэння гэтага тэрміну Дзмiтрый не выйшаў на волю і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках.

Калі Дзмiтрый Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ («распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы»). Артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера