Знайсці
29.11.2022 / 12:207РусŁacБел

Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта, заявіў, што раней у СК была фронда

«Таму прыйшлося і кіраўніцтва ў пачуццё прыводзіць. Вы сталі старшынёй Следчага камітэта», — сказаў ён Гары. А гаворка ішла пра справы «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляе БелТА. Гэтым эўфемізмам лукашэнкаўцы называюць палітычныя рэпрэсіі.

«У нас крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці было нямала. Нават нейкі, вобразна кажучы, запас у вас утварыўся. Мы тады дамаўляліся, што мы павінны аператыўна разгледзець крымінальныя справы «экстрэмісцкай накіраванасці». Якая сітуацыя?» 

Эўфемізмам справы «экстрэмісцкай накіраванасці» лукашэнкаўцы называюць палітычныя працэсы.

Аляксандр Лукашэнка таксама згадаў аб стварэнні ў Следчым камітэце падраздзялення па супрацьдзеянні кіберзлачынствам.

«Як яно працуе? Я ўсё больш і больш чую інфармацыі ў нашых СМІ аб тым, што гэта вельмі важны напрамак і злачынстваў у гэтай сферы менш не становіцца, на жаль, — сказаў ён. — Таму і было створана адпаведнае падраздзяленне. Якая тут сітуацыя, як яно працуе?»

Яшчэ адной тэмай стаў стан спраў у самім камітэце, праца з кадравым складам. Лукашэнка нагадаў, што раней, да прызначэння Дзмітрыя Гары, былі пэўныя трывожныя сігналы з нагоды СК:

«Таму прыйшлося і кіраўніцтва ў пачуццё прыводзіць. Вы сталі старшынёй Следчага камітэта. Што за гэты час змянілася? Як працуе ведамства і канкрэтныя супрацоўнікі?» — паставіў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.11.2022
Саша,тебе о своих похоронах надо думать уже, а ты тут...
0
даведка/адказаць/
29.11.2022
И всё из-за маленькой приписочке в конституции о кандидате в президенты по месту рождения. 
0
Вова/адказаць/
30.11.2022
Ничего себе на фото кабинетик. Такая нескромность для РБ уже экстремизм, небось где то в этом кабинетике золотой унитаз с автоматом припрятан.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031