Знайсці
29.11.2022 / 12:27РусŁacБел

У Гродне вынесены яшчэ адзін прысуд па «справе Зельцэра»

У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада вынесены прысуд 40-гадоваму Сяргею Ануфрыенку, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт 130), паведамляе «Вясна».

Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.

Вядома, што палітзняволенага Сяргея Ануфрыенку затрымалі ў Гродне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, заведзенай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра ў Мінску падчас перастрэлкі.

Суд прызнаў Ануфрыенку вінаватым і вынес абвінаваўчы прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Падтрымайце палітвязня паштоўкай альбо лістом: Турма-1, г. Гродна, вул. Кірава 1, 230023, Сяргей Пятровіч Ануфрыенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930