Знайсці
29.11.2022 / 12:337РусŁacБел

Знайшліся сведчанні, што Уладзімір Пуцін асабіста ўдзельнічаў у ператрусах у савецкіх дысідэнтаў

У 1976 годзе Уладзімір Пуцін, з вельмі высокай доляй верагоднасці, асабіста ўдзельнічаў у ператрусе ў кватэры пецярбургскага пісьменніка Алега Волкава, пазней засуджанага на 7 гадоў пазбаўлення волі за «антысавецкую агітацыю і прапаганду», піша «Свабода».

Пратакол з Музея палітычнай гісторыі. Фота: ksholmov / Facebook

На пратакол ператрусу, які выстаўлены ў Музеі палітычнай гісторыі ў Санкт-Пецярбургу, звярнуў увагу гісторык Канстанцін Шолмаў. У дакуменце Пуцін значыцца як «лейтэнант КДБ», ніякіх іншых звестак не прыводзіцца. Калі арыентавацца на афіцыйную біяграфію прэзідэнта Расіі, то ў дзень ператрусу, 13 верасня 1976 года, яму было 23 гады, ён ужо прайшоў курсы падрыхтоўкі аператыўнага складу КДБ і сапраўды быў атэставаны як «старшы лейтэнант юстыцыі тэрытарыяльных органаў» савецкай спецслужбы.

Акрамя таго, у пратаколе ператрусу як непасрэдны яго ўдзельнік значыцца лейтэнант КДБ Кошалеў, які, як і Пуцін, працаваў пазней у Адміністрацыі мэра Санкт-Пецярбурга Анатоля Сабчака.

Акцыя Волкава і Рыбакова. Фота: ksholmov / Facebook

3 жніўня 1976 году ў Санкт-Пецярбургу на сцяне Петрапаўлаўскай крэпасці мастак і праваабаронца Юлій Рыбакоў, а таксама пісьменнік Алег Волкаў напісалі белай фарбай надпіс даўжынёй сорак метраў: «Вы распінаеце свабоду, але душа чалавека не ведае кайданоў!»

Пазней аўтараў надпісу арыштавалі і засудзілі на працяглыя тэрміны зняволення: Волкава — на 7 гадоў пазбаўлення волі, Рыбакова — на 6 гадоў.

Па словах Юлія Рыбакова, цяперашні прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін таксама асабіста ўдзельнічаў у ператрусе ў пісьменніцы Юліі Вазнясенскай, якая прыкладна ў той жа час была арыштаваная і абвінавачаная ў антысавецкай прапагандзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Суповой пакетик/адказаць/
29.11.2022
даведка, дааа... хоть бы он уже ЗАКОНЧИЛ, наконец! А то все не кончает и не кончает... добавим вполголоса - "и не скончает... ся..."
0
Валошка/адказаць/
29.11.2022
!, люстрацыі цяпер будзе замала. Камусьці давядзецца сустрэцца з расстрэльным каравулам.
1
AlesGut /адказаць/
29.11.2022
А самі дысідэнты што, так разумею ў свой час проста прамаўчалі і не прыцягнулі кдбістаў да адказнасьці
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031