Знайсці
29.11.2022 / 13:182РусŁacБел

Памёр выканаўца ролі напарніка ў культавым «Крутым Уокеры» Кларэнс Гільярд

Амерыканскі акцёр Кларэнс Гільярд, найбольш вядомы па ролі ў серыяле «Круты Уокер: правасуддзе па-тэхаску» (у арыгінале — «Walker, Texas Ranger»), памёр у ЗША ва ўзросце 66 гадоў.

Пра гэта піша Variety са спасылкай на паведамленне Каледжа прыгожых мастацтваў пры Невадскім універсітэце ў Лас-Вегасе (UNLV), дзе артыст выкладаў на працягу доўгіх гадоў.

Кларэнс Гільярд нарадзіўся ў штаце Вашынгтон у 1955 годзе. Сваю акцёрскую кар'еру ён пачаў у 1986 годзе, калі з'явіўся ў фільме «Найлепшы стралок» з Томам Крузам. Вядомасць Гільярд набыў дзякуючы серыялу «Круты Уокер: правасуддзе па-тэхаску», які выходзіў з 1993-га па 2001 год. Там ён сыграў рэйнджара Джэймса Трывета — напарніка Кордэла Уокера ў выкананні Чака Норыса.

Сярод іншых вядомых праектаў з удзелам Гільярда — шматсерыйная юрыдычная драма «Мэтлак», якая выходзіла з 1986-га па 1995 год, а таксама баявік «Моцны арэшак», дзе ён сыграў тэрарыста і камп'ютарнага генія Тэа. Усяго Гільярд прыняў удзел у трох дзясятках праектаў у кіно і на тэлебачанні.

Прычын смерці акцёра пакуль не называюць. Па неафіцыйных даных, на працягу доўгага часу ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
0
шуруп/адказаць/
30.11.2022
Жаль, рест ин пис. Там еще прекрасная Ниа Пиплз была в последних сезонах. Да и самому Чаку уже за 80...
0
Улюк/адказаць/
30.11.2022
Можа “файных мастацтваў”, а не “прыгожых”?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930