Знайсці
29.11.2022 / 13:341РусŁacБел

Прэзідэнт МАК: Мы павінны ўводзіць санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў развязванні вайны

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах падтрымаў працяг санкцый супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Томас Бах. Фота: Laurent Gillieron / Pool via AP

Ён не змог прысутнічаць на форуме Глабальнай асацыяцыі міжнародных спартыўных федэрацый праз COVID-19, аднак яго прамову прачытаў віцэ-прэзідэнт МАК Сер М'янг Нг, паведамляе Tribuna.com.

«Санкцыі супраць расійскага і беларускага ўрадаў павінны і будуць заставацца непахіснымі.

Рэкамендацыі пра тое, што вы, міжнародныя федэрацыі, не павінны прызнаваць спартыўныя спаборніцтвы ў Расіі і Беларусі і што ніводная нацыянальная сімволіка гэтых краін не павінна дэманстравацца на спартыўных мерапрыемствах, мусяць застацца ў дзеянні.

Таму мы павінны ўводзіць санкцыі супраць тых, хто вінаваты ў развязванні вайны, расійскага і беларускага ўрадаў.

Вы ўсе з першых вуснаў ведаеце, як цяжка замкнуць гэтае кола тымі ахоўнымі мерамі, якія нам прыйшлося прыняць.

Вось чаму мы павінны працягваць даследаваць спосабы пераадолення нашай дылемы праз гэтыя ахоўныя меры для спартсменаў.

Мы можам зрабіць гэта надзейным спосабам, калі мы, Алімпійскі рух, самі застанёмся адзінымі.

Мы можам зрабіць гэта, толькі калі вы, міжнародныя федэрацыі, будзеце выконваць нашы рэкамендаваныя санкцыі і ахоўныя меры», — перадаў словы Баха Сер М'янг Нг.

Нагадаем, што на саміце G20 Бах гаварыў, што алімпійскі спорт мае патрэбу ва ўдзеле ўсіх спартсменаў, нават калі іх краіны знаходзяцца ў стане вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
29.11.2022
Слушна!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера