Знайсці
29.11.2022 / 20:3011РусŁacБел

Дынько: Не, гэта «расейская традыцыя», а не бурацкая і чачэнская

«Не, гэта «расейская традыцыя», імперская амбіцыя і ўпэўненасць у «асаблівай ролі», «асаблівай місіі» Расіі і, адпаведна, «асаблівых правах», якія ёй належаць, прывялі да жахаў імперыялістычнай вайны ва Украіне, а чачэнцы і бураты тут — у не меншай ступені ахвяры, а не каты», — напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько пра словы папы Францішка.

Фота: AP Photo / Andrew Medichini

Выказванне Папы пра буратаў і чачэнцаў, пра асаблівую жорсткасць тых, «хто з Расіі, але не прытрымліваюцца расейскай традыцыі, такіх, як чачэнцы, бураты і так далей», мае адбяліць тых, хто «прытрымліваюцца рускай традыцыі».

Не, гэта «расейская традыцыя», імперская амбіцыя і ўпэўненасць у «асаблівай ролі», «асаблівай місіі» Расіі і, адпаведна, «асаблівых правах», якія ёй належаць, прывялі да жахаў імперыялістычнай вайны ва Украіне, а чачэнцы і бураты тут — у не меншай ступені ахвяры, а не каты.

У гэтай вайне вінаваты, вобразна кажучы, Дастаеўскі, а не творцы бурацкага і чачэнскага народаў.

Папу Францішку, калі ён хоча быць духоўным, а не палітычным лідарам, трэба было б прызнаць гэта і назваць рэчы сваімі імёнамі ў тым ліку і адносна Рускай праваслаўнай царквы, якая, на жаль, ператварылася ў племянную царкву, якая не толькі апраўдвае, але і асвячае гэтую захопніцкую вайну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Прынамсі /адказаць/
30.11.2022
ххі, А чым вам Ян Павал II не дагадзіў? 
30.11.2022
Прынамсі, больш цікава чым вам ён дагадзіў ? ) у яго самы вялікі? гхм... крыж

а я, як прачытала ў дзяцінстве "Жизнь и деятельность Бальтазара Коссы", дык мне ўжо ніякія папы не ўстаюляюць)
3
ЯНКА/адказаць/
02.12.2022
«... Напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько пра словы папы ...» Напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько пра словы «бацькі». Напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько пра словы «дзеда». Во дзе падзеі! Анягдот! :)))))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031