Знайсці
29.11.2022 / 14:334РусŁacБел

Крыса Ву асудзілі да 13 гадоў за групавыя згвалтаванні

Суд у Пекіне прызнаў 32-гадовага спевака і акцёра вінаватым у згвалтаванні трох жанчын і зборы кампаніі для ўдзелу ў оргіі. Ён быў арыштаваны летась пасля таго, як адна студэнтка абвінаваціла яго ў згвалтаванні на спатканні, потым з абвінавачваннямі выступілі яшчэ 24 пацярпелыя жанчыны, піша «Бі-бі-сі».

Крыс Ву, фота AP

Акруговы суд Чааян у Пекіне заявіў у пятніцу, што Ву будзе адбываць 11 гадоў і шэсць месяцаў за згвалтаванне трох жанчын, якія адбыліся ў яго доме ў 2020 годзе, і, па вызначэнні суда, калі ахвяры былі п'яныя, не разумелі, што адбываецца, ці не маглі супраціўляцца.

Ён таксама атрымаў тэрмін у адзін год і 10 месяцаў за «збор кампаніі для здзяйснення сэксу», дадаў суд.

Першай, хто абвінаваціў Ву, была студэнтка Ду Мэйчжу, якая летась напісала ў сацыяльных сетках, што пазнаёмілася з Ву двума гадамі раней, калі ёй было 17 гадоў.

Яна сказала, што яе запрасілі на вечарынку ў яго дом, дзе яе прымусілі выпіць алкаголь, а на наступны дзень яна прачнулася ў яго ложку.

Крыс Ву адхіліў гэтыя абвінавачванні, але затым яшчэ як мінімум 24 жанчыны абвінавацілі яго ў драпежніцкіх паводзінах. Яго абвінавацілі ў тым, што ён з пэўнымі мэтамі завабліваў жанчын на п'янкі-вечарынкі з караоке.

Знакамітасці таксама пагражае штраф 600 млн юаняў (больш за 83 млн даляраў) за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа заявіла, што ён выкарыстаў фіктыўны бізнэс, каб паказваць лжывыя дэкларацыі аб сваіх даходах па ўсім свеце.

Крыс Ву (сапраўднае імя Ву І Фань), які нарадзіўся ў Кітаі, але мае канадскае грамадзянства, у 2010-х праславіўся як удзельнік бой-бэнда ў стылі Кей-поп «EXO».

Ён стаў адной з найбуйнейшых знакамітасцяў Кітая, зрабіўшы бліскучую сольную кар'еру — як спявак, акцёр, мадэль і суддзя на творчых конкурсах.

Але з-за судовага разбору многія ад яго адвярнуліся, у тым ліку рэкламадаўцы — такія брэнды, як Louis Vuitton, Bulgari, L'oreal Men і Porsche.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4
2
Олег/адказаць/
29.11.2022
циник, насильники всегда обвиняют жертв. Видимо и у вас были эпизодф подобные.
0
шуруп/адказаць/
30.11.2022
Бред. Никто не вел баб туда насильно. Сами шли, а теперь денег хотят срубить. Пусть анализы предъявляют, а то опять выйдет как с несчастным Кевином Спейси, которого зря затаскали.
0
ромашка/адказаць/
29.12.2022
шуруп, насчёт того, что девушки сами виноваты в том, что шли с незнакомцем (пусть и звездой) - абсолютно их вина. насчёт анализов… они определенно должны были быть, суд не рассматривал бы дела, не имеющие доказательств, а в делах об изнасилованиях анализы или фото/видео фиксация это единственные доказательства.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031