Знайсці
29.11.2022 / 15:048РусŁacБел

Дзяўчына з Гомеля купіла калготкі, а пасля дажджу выявіўся непрыемны сюрпрыз

У Вольгі здарылася сітуацыя, якую яна сама апісвае як «забаўна, калі б не было так сумна». Гамяльчанка купіла калготкі і пасля дажджу выявіла дзіўны сюрпрыз у выглядзе заўважных плям. Але вытворца кажа, што такое магчыма, піша Onliner.by.

Па словах Вольгі, калготкі сустрэліся з дажджом, калі яна надзела іх першы раз.

— З'явіліся «пралысіны», праз гадзіну знаходжання ў офісе нічога не змянілася. Да вечара сітуацыя засталася ранейшай. Выразна бачныя плямкі. Уявіце мой стан, калі ўвесь дзень давялося хадзіць «плямістай» плюс наведаць у школе бацькоўскі сход.

Вольга накіравала прэтэнзію на электронную пошту Conte, вытворцы набытых ёю калготак, дзе прасіла правесці экспертызу якасці і вярнуць грошы. Ёй прапанавалі вярнуць калготкі на праверку, дзяўчына так і зрабіла.

— Праз некалькі дзён са мной звязалася загадчыца крамы з прапановай мне забраць гэтыя калготкі і працягнуць насіць. На электронную пошту мне выслалі акт праверкі прэтэнзіі аб якасці прадукцыі з адзнакай «адмоўлена» і памятку пакупніку. У акце паказана, што вытворчы брак не знойдзены, пры выпуску выраб адпавядае патрабаванням ДАСТа і сорту.

Вось рашэнне ад вытворцы, што рабіць: «калі на вашы калготкі трапіла вада ці вы дакрануліся да іх мокрымі рукамі, можа ўтварыцца эфект белай «плямы», дастаткова проста раўнамерна намачыць і высушыць калготкі, і яны зноў набудуць першапачатковы выгляд».

— Майму абурэнню няма мяжы. На думку вытворцы, трэба было зняць калготкі, намачыць і высушыць у офісе, ды ўсё роўна дзе, але галоўнае — проста намачыць і высушыць — і вуаля, — кажа Вольга.

Юрыст Алена Кучынская тлумачыць, што калі вытворца адхіліў прэтэнзію пакупніцы, але яна ўсё роўна лічыць тавар няякасным, то ў яе ёсць права на правядзенне незалежнай экспертызы.

Тут ёсць два варыянты: запатрабаваць ад вытворцы правесці яе альбо звярнуцца ў экспертную арганізацыю самастойна.

— Калі пакупніца запатрабуе незалежную экспертызу і вытворца пагодзіцца на яе правядзенне, то ён і аплачвае адпаведныя выдаткі. Але калі вынік экспертызы будзе не на карысць спажыўца, то вытворца можа спагнаць кошт экспертызы з пакупніка.

Калі ж пакупніца сама аплаціць экспертызу і тавар будзе прызнаны няякасным, то яна зможа запатрабаваць пакрыць кошт пакупкі і экспертызы, а таксама заявіць патрабаванне аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Страна для/адказаць/
29.11.2022
В других странах дадут новую упаковку и извинятся будут полчаса.
0
Абаранак/адказаць/
30.11.2022
Ат, такія сэксуальныя ножкі плямістымі калготкамі не сапсуеш, але наадварот, толькі ўвагу прыцягнеш... Контэ ведае, што робіць, ня йнакш... :)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
веранда

Только если не заграничнаму прынцу!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера