Знайсці
29.11.2022 / 16:003РусŁacБел

Арцыбіскуп Гуджэроці пра Макея: Ён адыграў вырашальную ролю ў дыялогу паміж каталікамі і дзяржавай

26 лістапада арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці скіраваў з Лондана ліст паслу Беларусі пры Святым Пасадзе, першаму намесніку міністра замежных спраў Сяргею Алейніку, у якім выказаў свае спачуванні з прычыны раптоўнай смерці міністра Уладзіміра Макея, піша catholic.by.

Арцыбіскуп Гуджэроці, які цяпер завяршае сваю місію ў якасці Апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі, з 2011-га па 2015 год быў прадстаўніком Святога Пасада ў Беларусі. У сваім лісце высокі ватыканскі іерарх, у прыватнасці, піша пра свой досвед супрацоўніцтва са спачылым міністрам Макеем.

«Магу засведчыць, што падчас маёй дзейнасці ў мінулыя гады ў вашай краіне, а таксама пазней, падчас яшчэ адной місіі, даручанай мне Святым Айцом, спадар Макей адыграў вырашальную ролю для дыялогу паміж Святым Пасадам і мясцовымі каталікамі з аднаго боку і беларускімі дзяржаўнымі уладамі з другога. Менавіта дзякуючы пасрэдніцтву спачылага міністра замежных спраў былі таксама рэалізаваныя важныя гуманітарныя ініцыятывы», — напісаў арцыбіскуп Гуджэроці.

Ватыканскі дыпламат таксама адзначыў прафесійныя якасці Уладзіміра Макея і даў высокую ацэнку стылю яго працы на важнай дзяржаўнай пасадзе.

«Я заўсёды знаходзіў у ім жывую гатоўнасць падтрымліваць адкрытымі каналы камунікацыі і весці пошук прымальнага пасрэдніцтва нават тады, калі пазіцыі былі адрознымі. Магу засведчыць і тое, што такі яго падыход з удзячнасцю адзначалі таксама многія іншыя дыпламаты ў самых разнастайных заданнях», — заўважыў іерарх.

У сваім лісце арцыбіскуп Клаўдыя Гуджэроці выказаў глыбокія спачуванні родным, супрацоўнікам і ўсім блізкім асобам Уладзіміра Макея, і запэўніў у сваёй малітве аб супакоі для яго душы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мангол/адказаць/
29.11.2022
Когда уже вы все начнете говорить правдиво, а не дипломатично.
0
Алек. Ру/адказаць/
29.11.2022
Ага,і таму закрылі Чырвоны касцёл,і таму прыгнятаюць каталіцкіх святароў, і таму здзекаваліся з Тадэвуша Кандрусевіча, пералічваць можна доўгі час...
29.11.2022
Пусть приедет и помолится об упокоении его души в Красном костеле.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930