Знайсці
29.11.2022 / 16:09 2

У праекце бюджэту-2023 запланаваны рост выдаткаў на сілавікоў

У праекце рэспубліканскага бюджэту на 2023 год запланавана павелічэнне расходаў на нацыянальную абарону і сілавыя органы. Выдаткі на адукацыю і ахову здароўя таксама вырастуць, але не так моцна, заўважыла Reform.by.

На нацыянальную абарону плануецца выдаткаваць 2,77 млрд рублёў, у тым ліку на абарону і ўзброеныя сілы — 2,635 млрд рублёў, а на дапамогу мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі — 110,5 млн рублёў. У параўнанні з бюджэтам-2022 абаронныя выдаткі павялічваюцца на 960 млн рублёў, у тым ліку на ўзброеныя сілы — на 930 млн рублёў.

Выдаткі на сілавыя структуры, гэта значыць, на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і захаванне бяспекі, згодна з праектам, складуць 4,07 млрд рублёў, або на 926 млн рублёў больш, чым у бюджэце-2022, у тым ліку:

— на органы ўнутраных спраў — 1,49 млрд рублёў (+340 млн рублёў).

— на пракуратуру — 144,16 млн рублёў (+34 млн рублёў),

— на органы пагранслужбы — 391,06 млн рублёў (+90 млн рублёў),

— органы крымінальна-выканаўчай сістэмы — 347,87 млн рублёў (+74 млн рублёў),

— органы дзяржбяспекі — 334,6 млн рублёў (+93 млн рублёў)

— органы судовай улады — 231,28 млн рублёў (+53 млн рублёў),

— мытню — 215,04 млн рублёў (+42 млн рублёў),

— органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — 445,6 млн рублёў (+98 млн рублёў).

У рэспубліканскім бюджэце запланавана на адукацыю 1,635 млрд рублёў, у тым ліку на вышэйшую — 1,2 млрд рублёў. Выдаткі на адукацыю павялічваюцца на 170 млн рублёў. Трэба адзначыць, што выдаткі на ахову здароўя і адукацыю ў значнай ступені фінансуюцца з мясцовых бюджэтаў.

Выдаткі на фізкультуру, спорт, культуру і СМІ запланаваны ў памеры 624,3 млн рублёў, у тым ліку на СМІ — 162,4 млн рублёў, на фізкультуру і спорт — 273,85 млн рублёў, а на культуру — 182,07 млн рублёў. Выдаткі на СМІ павялічваюцца на 11 млн рублёў, на культуру — на 26 млн рублёў, а на фізкультуру і спорт — на 38 млн рублёў. АНТ атрымае 4,66 млн рублёў, СТБ — 3,84 млн рублёў, Белтэлерадыёкампанія — 120,3 млн рублёў.

Рэспубліканскі бюджэт выдаткуе на сацыяльную палітыку 2,64 млрд рублёў, або на 330 млн больш, чым было запланавана ў бюджэце-2022.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Понятно / адказаць
29.11.2022
Понятно, лукашенко подкупает и закармливает карателй Народа Беларуси.
0
семейка и ее псы / адказаць
29.11.2022
Они, как и семейка, тоже хотят вкусно кушать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28