Знайсці
29.11.2022 / 16:5519РусŁacБел

Дар'я Шманай прыехала на пахаванне Макея з сумкай ад «Іў Сэн Ларан»

Дар'я Шманай, былая памочніца Лукашэнкі, працуе дарадцай-пасланніцай пасольства Беларусі ў Расіі. На пахаванне Макея яна прыбыла разам з паслом Беларусі ў РФ Дзмітрыем Крутым. Пры сабе дзяўчына мела сумачку люксавага брэнда.

Фота: БелТА

Yves Saint Laurent — парыжскі дом высокай моды. Яго ініцыялы бачныя на чорнай сумцы, з якой прыйшла Дар'я Шманай.

Скрыншот: відэа БелТА

Калі гэта арыгінал, то такія сумкі брэнда (прыкладна такога ж дызайну і памеру) каштуюць ад 2400 да 3200 даляраў.

Скрыншот: сайт ysl.com

Скрыншот: сайт farfetch.com

У СМІ Шманай называлі «культавай памочніцай» Лукашэнкі мінулага дзесяцігоддзя, яна была адзін час начальніцай аддзела дзяржаўнага пратакола пры Лукашэнку. Быў выпадак, калі Шманай здзімала пылінкі са стала Лукашэнкі перад самітам у Астане. А сам ён у гутарцы з Ксеніяй Сабчак характаразаваў яе як «выше крыши».

У 2019 годзе Шманай набыла сабе апартаменты ў «Алімпік Парку» — элітным жылым комплексе на вуліцы Ратамскай з відам на заказнік «Лебядзіны». Іх кошт — каля 150 тысяч даляраў.

Таксама Шманай вядомая сяброўствам з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант і яго фаварытам Дзмітрыем Баскавым. Іх разам бачылі падчас набегаў на мінскія пратэставыя двары ў 2020 годзе. 

Чытайце таксама:

Хто з высокіх чыноўнікаў і мультымільянераў прыйшоў на развітанне з Макеем ФОТЫ

Прэс-сакратарка Мінархітэктуры ходзіць у Chanel, Burberry, Yves Saint Laurent — арыгінал ці падробка?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Оля /адказаць/
30.11.2022
[Рэд. выдалена]
1
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
Яуген

Басков, залогинься.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.11.2022
...,

Голливудит в Нью Йорке с третьим мужем, на этот раз точно по любви. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031