Знайсці
29.11.2022 / 17:071РусŁacБел

Збіраюць грошы на помнік загінуламу беларускаму байцу

Беларускі добраахвотнік Міхась «Юнгер» Шавельскі загінуў у кастрычніку 2022 года падчас кантактнага бою ў Херсонскай вобласці. «Юнгер» выконваў абавязкі стралка-медыка ў выведвальна-штурмавой групе батальёна «Тэрор», якая дзейнічала сумесна з 35-й БМП УСУ.

Пад агнём праціўніка Міхась спрабаваў дабрацца да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё хлопца абарваў аскепак танкавага снарада. Ваяр загінуў на месцы. Беларускаму герою быў 21 год.

Пабрацімы здолелі вынесці цела Міхася з поля бою. Яго пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, на Алеі Славы Сабароўскіх могілак. У гэтым горадзе Міхася чакала з вайны нявеста.

Кожны, хто пажадае далучыцца да ўсталявання помніка «Юнгеру», можа зрабіць свой унёсак, піша «Радыё Ўнэт».

Приватбанк: 4149439022977759 — Хусанова Валерія

IBAN: UA113052990262056400934264118 — Khusanova Valeriia

ЕкоБанк: 5355086025740670 — Хусанова Валерія

Банк польскі PKO: 19 1020 4128 0000 1102 0172 7361 — Alona Khusanova

PayPal: [email protected]

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Грышка /адказаць/
29.11.2022
Вечная яму памяць. Няхай спачывае з мірам і ўваскрэсне ў славе, гэты годны сын Беларусі й змагар за свабоду.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031