Знайсці
29.11.2022 / 17:533РусŁacБел

Ва Украіне вынеслі суровы прысуд адэсіту, які вёў працу на карысць Расіі

Украінскі суд прысудзіў 15 гадоў турмы мужчыне, які вывесіў у Адэсе расійскі сцяг, а таксама супрацоўнічаў з ФСБ і спрабаваў выкрасці чалавека. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага бюро расследаванняў.

Плакат, вывешаны ў Адэсе напярэдадні Дня незалежнасці Украіны. Фота: Дзяржаўнае бюро расследаванняў

Як даказаў суд, жыхар Адэсы пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання пачаў весці ў Адэсе падрыўную дзейнасць. 22 жніўня 2022 года ён размясціў на адным з жылых дамоў Адэсы сцяг Расіі з надпісам: «Адэса — рускі горад», а фота перадаў расіянам для выкарыстання ў прапагандысцкіх матэрыялах. Таксама мужчына збіраў і перадаваў інфармацыю аб УСУ і вайсковых аб'ектах у Адэсе, звесткі адносна ўкраінскіх патрыётаў, вербаваў былых украінскіх праваахоўнікаў.

Таксама абвінавачаны, па звестках следства, планаваў выкрасці патрыятычна настроенага прадпрымальніка Адэсы, які займаўся валанцёрскай дзейнасцю, і абсталяваў у падвале катоўню, каб патрабаваць з яго грошы. Куратарам з ФСБ распавядалася, што гэта хочуць зрабіць, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў Адэсе, а пасля захопу горада абмяняць прадпрымальніка на расійскіх палонных.

Затрыманне асоб, абвінавачаных у дзяржаўнай здрадзе. Фота: Дзяржаўнае бюро расследаванняў

Адэсіта затрымалі ў канцы верасня. Цяпер яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, калабарацыйнай дзейнасці і выкраданні чалавека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Крышка/адказаць/
29.11.2022
А зачем суд i зачем его еще кормить? Кагда украинские дети сидят в холоде, разбомбленых дома i без еды. Надо было отдать его в Бучу там был ему суд.
2
ранак у Саксоніі /адказаць/
29.11.2022
Крышка, калі мы будзем рабіць так, як яны, то чым мы будзем ад іх адрознівацца. Трэба выконваць законы.
2
Крышка/адказаць/
30.11.2022
ранак у Саксоніі , а вы ж так i робiце, а другiх прызываеце саблюдаць законнасць калi тычыцца вас
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031