Знайсці
29.11.2022 / 18:5933РусŁacБел

Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю гомельскай бальніцы

Пра шпіталізацыю Марыі Калеснікавай паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі, спасылаючыся на яе адваката.

На гэты момант вядома, што палітзняволеная знаходзіцца ў бальніцы хуткай дапамогі Гомеля ў рэанімацыйным аддзяленні. Гэту інфармацыю пацвердзілі адвакату ў бальніцы.

Папала яна туды 28 лістапада, шпіталізавалі Марыю ў першае хірургічнае аддзяленне. Перад гэтым праходзіла інфармацыя, што Калеснікаву змясцілі ў ШІЗА, але не было звестак, калі і наколькі яна туды трапіла. 

Усіх палітзняволеных перыядычна, часам на працяглы тэрмін, змяшчаюць у ШІЗА (у карцар) без падстаў для таго. Выглядае, што такі загад у калоніі прыйшоў зверху, бо такая інфармацыя даходзіць з усіх ІК, хоць ступень жорсткасці абыходжання з палітвязнямі, мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у розных калоніях розная, і гэта залежыць ад кіраўніцтва устаноў.

Пазней у канале Віктара Бабарыкі з'явілася дадатковая інфармацыя:

«Машу прывезлі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне».

Выданне «Зеркало» на падставе сваіх крыніц сцвярджае, што ў Калеснікавай былі праблемы са страўнікам.

Калі вы ці вашы знаёмыя працуюць у бальніцы Гомеля і вы маеце больш інфармацыі пра Марыю Калеснікаву, пішыце нам у @nasa_niva_bot ці на [email protected]. Альбо — асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Улад/адказаць/
30.11.2022
Няўжо гэтых садыстаў ніхто не ведае? Гэтых "судзяў"? Няўжо яны жывуць за высокімі сценамі нейкай цытадэлі? Трэці год толькі пустыя пагрозы на сайтах. Пагрозы у чаканні нейкай будучыні, якая вось-вось прыедзе аднекуль :)
0
енька/адказаць/
30.11.2022
Тася, якая ў вас свабода волі, калі ваш бог вам у біблію ўсю будучыню распісаў: што будзе на зямлі перад новым прыходам іісуса.... гэта значыць, што няма ў вас выбару а толькі іллюзія...і адкуль ты ведаеш за што -з погляду бога- церпіць марыя??? ты гэтага бога бачыла, ен табе гэта рассказаў?? ці ў цябе толькі 2 класы царкоўна-прыхадской?
0
Кулак/адказаць/
30.11.2022
Вован, Да, сделать основной, это хорошо. Но этого недостаточно. Нужны действия. Например: провести общересрубликанскую акцию протеста. Во всех городах. Эта акция с понятным и чётким требованием. Всего одним - "Свободу всем политическим заключенным". Нужна помощь офиса Тихановской. Офис должен создать пост. Чем быстрее, тем лучше. Времени мало. В посте указывается время проведения. Место проведения - центр вашего города. Без конкретики, даже для Минска. Дата проведения - 10 декабря. Считаем, это подходящая дата. Это Международный день прав человека. Очень подходящий для нас день. Во-первых, права политзаключенных нарушаются, и тот факт, что эти люди стали политзаключенными - следствие нарушения их прав. Во-вторых, это суббота. Можем протестовать хоть до полуночи. Вспомним всех. Офис Тихановской, помоги с постом. Пора начинать что-то делать. Политзаключенные проходят через пытки каждый день, а мы как страусы не хотим этого замечать. Спим в тепленьких и мягких постельках каждую ночь. Они - нет! Подарим им этот день борьбы за их права. Пора!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера