Знайсці
29.11.2022 / 19:514РусŁacБел

Па цэнтры Цвяры ездзілі танкі з украінскімі сцягамі, мясцовае начальства перапалохалася

26 лістапада ў Цвяры здымалі прапагандысцкі фільм «Музыкант». Пра гэтыя здымкі на набярэжнай Сцяпана Разіна гараджан загадзя папярэджвалі. Падчас гэтых здымак, паводле сюжэта, мусілі ездзіць танкі з украінскімі сцягамі, і яны ездзілі — гэта пацвярджаюць фота. Але працяг гісторыі быў нечаканы.

Фільм «Музыкант» здымаецца пры падтрымцы Мінабароны і Мінкультуры Расіі, то-бок яўна ягоны змест не супярэчыць ідэалагічным нормам сучаснай расійскай дзяржавы. Тым не менш, для мясцовых чыноўнікаў бачыць на вуліцах расійскага горада нават у кіно вайсковую тэхніку пад варожымі сцягамі аказалася надта вялікім псіхалагічным выпрабаваннем.

У выніку здымкі забаранілі. У афіцыйным паведамленні гаворыцца:

«Адміністрацыяй Цвяры прынята пастанова аб адмене здымак у горадзе мастацкага фільма з выкарыстаннем вайсковай тэхнікі з замежнай сімволікай і сцягамі. Праца кінематаграфістаў у мінулыя выхадныя на цэнтральных вуліцах сталіцы рэгіёна выклікала негатыўную рэакцыю жыхароў і шырокі грамадскі рэзананс».

Аргументацыя губернатара Цвярской вобласці Ігара Рудзені была арыгінальная:

«16 снежня мы будзем адзначаць чарговую гадавіну вызвалення Калініна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наш горад стаў першым абласным цэнтрам краіны, які Савецкая Армія вызваліла падчас Вялікай Айчыннай вайны. І раптам назіраем, што на вуліцах здымаюць такія сцэны. У сучаснай сітуацыі гэта недапушчальна. Безумоўна, ёсць тэрыторыі, дзе можна гэта здымаць, і гістарычна гэта будзе правільна. У нас жа не павінна быць здымак з вайсковай тэхнікай і сцягамі праціўніка».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
99
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
29.11.2022
Аргументацыя губернатара Цвярской вобласці Ігара Рудзені была арыгінальная:
І тут луканоіды прасачылісь! Рудзеня ж -- беларускае прозвішча, аднекуль з-пад Слуцка...
0
Бавовнятко/адказаць/
29.11.2022
Бойтесь, рашисты, скоро танки будут в ваших городах не только при съёмке фильмов.
0
задача эмі /адказаць/
29.11.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, хутчэй за ўсё нашчадкак раскулачаных ці тых, хто прыехаў шчасця шукаць за саветамі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930