Знайсці
30.11.2022 / 10:40РусŁacБел

Telegram па рашэнні суда раскрыў даныя ўладальнікаў каналаў. Распавядаем, што адбылося

У Індыі адбыўся сапраўдны прэцэдэнт: упершыню суд змусіў адміністрацыю месенджара перадаць даныя карыстальнікаў. Прычым людзей гэтых вінавацяць не ў тэрарызме ці продажы наркотыкаў, а толькі ў тым, што яны парушалі аўтарскае права. Распавядаем аб працэсе Ніту Сінгха і іншых супраць Telegram.

Фота: commons.wikimedia.org

Суду перадалі нумары тэлефонаў і IP-адрасы адміністратараў каналаў, якія абвінавачваюцца ў несанкцыянаваным распаўсюдзе навучальных матэрыялаў, падрыхтаваных кампаніяй Campus Private Limited і яе выкладчыкам Ніту Сінгхам, прызначаных для розных конкурсных экзаменаў. Гэта сказана ў судовай пастанове ад 24 лістапада.

Там жа сказана, што адвакаты і следства не маюць права раскрываць даныя гэтых людзей публічна, а таксама што з гэтымі данымі азнаёміўся суд.

Суд цягнецца даволі доўга. 30 жніўня быў адхілены аргумент Telegram пра тое, што кампанія не можа дзяліцца данымі, бо серверы знаходзяцца ў Сінгапуры, дзе суд забараняе іх раскрываць. Раней кампанія блакавала каналы, якія распаўсюджвалі матэрыялы кампаніі Campus Private Limited, але гэтага, па меркаванні суда, было недастаткова, бо пастаянна ствараліся новыя. 

«Суды Індыі будуць цалкам абгрунтавана змушаць Telegram прытрымлівацца індыйскага заканадаўства і выконваць пастановы індыйскіх судоў аб раскрыцці адпаведнай інфармацыі, якая тычыцца злачынцаў. Парушальнікам не можа быць дазволена шукаць прытулку ў палітыцы Telegram толькі на той падставе, што яго сервер знаходзіцца ў Сінгапуры», — сказана ў рашэнні суда.

Рашэнне па справе Ніту Сінгха супраць Telegram з'яўляецца прэцэдэнтам і будзе падставай для іншых выносіць загады на карысць праваўладальнікаў. Цяпер вядома пра некалькі такіх пазоваў да кампаніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера