Знайсці
29.11.2022 / 21:392РусŁacБел

У Гомелі дзіця выпала з машыны на хаду ВІДЭА

Інцыдэнт адбыўся раніцай 29 лістапада на кругавым скрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай. Відэа апублікавалі на YouTube. 

На кадрах відаць, як легкавік едзе па кальцы. У нейкі момант заднія дзверцы ў ім адчыніліся і з машыны на дарогу выпала дзіця.

На шчасце, дзіця адразу забрала з праезнай часткі пасажырка гэтага ж аўто, якая з яго выскачыла.

Пасля ДАІ знайшла кіроўцу аўтамабіля, з якога выпала дзіця. Высветлілася, што хлопчыку тры гады, ён абышоўся толькі спалохам.

Падчас руху дзіця не было прышпілена, адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Гэта дазволіла яму самастойна выбрацца з дзіцячага крэсла і адчыніць дзверы. 32-гадоваму кіроўцу — бацьку хлопчыка пагражае штраф у памеры ад 2 да 8 базавых велічынь па ч. 14 арт. 18.13 КаАП.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Справка/адказаць/
30.11.2022
[Рэд. выдалена]
0
Д-р Зло/адказаць/
01.12.2022
Детей нужно в багажник складывать, им труднее так выпасть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031