Знайсці
29.11.2022 / 23:355РусŁacБел

«Можа быць, вы нам нешта не дагаворваеце і там зусім не нацысты?» Маці палоннага расійскага салдата звярнулася да Пуціна і Шайгу

Расійскія ўлады, уключаючы прэзідэнта і міністра абароны, нічога не робяць для вяртання з палону сваіх салдат. Украінскія вайскоўцы ставяцца да іх лепш, чым расійскае камандаванне. Пра гэта заявіла жыхарка Петразаводска Ірына Чысцякова, якая некалькі месяцаў шукала свайго сына, які патрапіў у палон на вайне ва Украіне. Мінабароны ў пошуках ёй ніяк не дапамагала.

«Я ўсё зрабіла сама: знайшла, даказала (што ён жывы). Таму што гэта мой сын, і ён мне патрэбен. Ён не патрэбен Пуціну, ён не патрэбен Шайгу. Яны сядзяць, ім цёпла! Яны ж не ў акопах і не ў турме 8 месяцаў ва Украіне!

У нацыстаў, як яны кажуць. Пытанне — а чаму ад «нацыстаў» нашы палонныя выходзяць нармальныя? Можа быць, вы нам нешта не дагаворваеце і там зусім не нацысты?» — сказала Чысцякова на брыфінгу «Рады маці і жонак вайскоўцаў».

Паводле яе слоў, украінскія ўлады фактычна захавалі жыццё яе сыну. Яшчэ ў пачатку вайны ёй тэлефанавалі супрацоўнікі СБУ і прапаноўвалі сваю дапамогу ў пошуку Кірыла. Але яна адмовілася, баючыся рэпрэсій.

«Мы скаціна, ці што? Мы нараджалі сваіх дзяцей не для таго, каб хтосьці вырашаў свае праблемы! <…> Вы не злуйце нас, маці. Вы вярніце нам нашых дзяцей», — звярнулася яна да расійскага кіраўніцтва.

Сын Чысцяковай быў прызваны на тэрміновую службу у кастрычніку 2021 года і адпраўлены ў вайсковую часць у Лузе Ленінградскай вобласці. У канцы снежня камандаванне падманам прымусіла яго падпісаць кантракт, а ў лютым ён апынуўся на вайне. Праз месяц Кірыл прапаў без вестак. Ягоная маці сама адправілася на яго пошукі — спачатку ў Данецк, а потым у Растоў-на-Доне. Але сына так і не знайшла.

Толькі некалькі дзён таму Ірына Чысцякова атрымала сведчанне, што яе Кірыл знаходзіцца ў палоне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Грышка/адказаць/
30.11.2022
Слава Богу! Ірына, Вы адкрылі праўду! Украінцы не нацысты. Украінцы проста бароняць сваю свабоду, зямлю, культуру й  мову ад генацыду іншаземных захопнікаў. Украінцы гуманна ставяцца да расейскіх ваеннапалонных. Расейцы жорстка абыходзяцца з украінскімі ваеннапалоннымі. Я спадзяюся, што Ваш сын хутка вернецца дадому. Я спадзяюся, што ўсе расейскія салдаты хутка пакінуць Украіну. Слава Богу! Ирина, Вы открыли правду! Украинцы не нацисты. Украинцы просто защищают свою свободу, землю, культуру и язык от геноцида иноземных захватчиков. Украинцы гуманно относятся к русским военнопленным. Россияне жестоко обращаются с украинскими военнопленными. Я надеюсь, что Ваш сын скоро вернется домой. Я надеюсь, что все российские солдаты скоро покинут Украину.
0
Алекс/адказаць/
30.11.2022
Каб так лічыла большасць рускіх, а так на вялікі жаль так ліча меньшасць, а большасць у патрыятычным угары падтрымлівае недаразвітага карліка.
0
НИна/адказаць/
02.12.2022
ruck fussia,те, кто способен прозреть. Далеко не все способны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031