Знайсці
04.12.2022 / 18:4315РусŁacБел

Навуковец Сяргей Гаранін: Святара Багамольнікава забіваюць на Акрэсціна

Былы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» Сяргей Гаранін, які ў пачатку лістапада, трапіўшы пад аблаву ў акадэмічных структурах, правёў 10 сутак на Акрэсціна, напісаў поўны абурэння і роспачы пост у фэйсбуку, у якім б'е трывогу адносна здароўя і лёсу свайго былога аднакамерніка, айца Уладзіслава Багамольнікава, якога днямі адправілі адбываць у нечалавечых умовах ужо сёмы запар адміністрацыйны тэрмін.

Уладзіслаў Багамольнікаў

«Учора майму былому сукамернiку, айцу Уладзіславу Багамольнiкаву, далі сёмы тэрмін на Акрэсціна, і, па маіх падліках, сядзіць ён ужо 89-я соднi. Пра гэта я даведаўся сёння днём.

Акрэсціна — гэта не турма, а ЦІП. Таму ўмовы там надзвычай жорсткія, нашмат горшыя за ўсе іншыя беларускія вязніцы і зоны. Гэта кшталту гаўптвахтаў былой савецкай арміі.

Але ж на Акрэсціна доўга і не сядзяць! Чалавек такіх умоў фізічна не вытрымлiвае. Ён памрэ. Так, я ведаю пра «каруселі». І пра тое, што на Акрэсціна сядзяць шмат-шмат тыдняў, таксама ведаю. І бачыў такіх. Але тры месяцы…

Да таго ж стан здароўя айца Уладзіслава пагоршаў. Нават калі я вызваляўся і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць… Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж, ён і галадоўку трымаў…

Уладзіслаў чалавек мужны, і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых. Зрабіць яму яны нічога не могуць. Таксама прад'явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку — дык што? Гэта пастарскі абавязак…

Таму… яны яго забіваюць. Фізічна. Я скеміў гэта і напісаў. Я закрычаў ад болю і жаху! Так у іншым месцы забіваюць яны не першы месяц Міколу Статкевіча…

Так часам рабілася ў сярэднявечнай Візантыі — ужо вы мне паверце, я ведаю! Чалавека садзiлі ў вязніцу, трымалі ў невыносных умовах (хаця трохі кармілі), потым невылечна хворага выпускалі, а праз некалькі дзён ён паміраў. Так бы мовіць, «сам». І дзяржава тут ні пры чым…

Праваслаўнага свяшчэнніка айца Уладзіслава Багамольнiкава забіваюць на Акрэсціна. I я гэтаму сведка! Чуеце? — Сведка!

Алё, праваслаўнае святарства! Наступнымі будзеце вы! Алё, Ваша Свяцейшасць мітрапаліт Веніямін! Гэты грэх будзе і на Вашым сумленні…

Лёгачныя інфекцыі, на якія хварэе зараз Уладзіслаў, не вылечваюцца на раз-два. Я перхаю і праз месяц пасля вызвалення. Урач на Акрэсціна не аглядае пацыентаў, а размаўляе з імі праз прыадчыненую кармушку. На Акрэсціна няма шпіталя. Працэс можа прыняць неабарачальны характар.

Пра гэта трэба казаць, пісаць, крычаць! Праваслаўнага свяшчэнніка айца Уладзіслава Багамольнiкава забіваюць на Акрэсціна!

Чытайце таксама:

Сяргей Гаранін: Узаемадапамога і салідарнасць сёння зачыненыя ў камерах. Але яны захоўваюцца

«Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу». Мовазнаўца Гаранін напісаў пра свае суткі на Акрэсціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суповой пакетик/адказаць/
30.11.2022
Старый добрый мученик, Вы имеете в виду о.Владислава? о нем да, писал Сергей (Гаранин), но батюшку все же зовут Владиславом, и да, он совесть всей современной Церкви. 
0
Кацап/адказаць/
30.11.2022
Что можно сказать - с нами живой Святой, пострадавший за Правду, а не эта шобла гундяя
0
атож/адказаць/
04.12.2022
Бондар,ратуй нас кабінет, ратуйце еўрадэпутаты бо нам рукі да дупаў папрырасталі :(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031