Знайсці
30.11.2022 / 08:05РусŁacБел

Зяленскі: Да канца года страты расійскай арміі ва Украіне дасягнуць 100 тысяч чалавек

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што да канца года страты расійскай арміі ва Украіне дасягнуць 100 тысяч чалавек.

«Яшчэ сёлета Расія страціць забітымі 100 тысяч сваіх салдат, і толькі Богу вядома, колькі наймітаў. А Украіна будзе стаяць. А свет будзе рабіць усё, каб кожны, хто вінаваты ў гэтай злачыннай вайне, апынуўся на лаве падсудных», — заявіў прэзідэнт Украіны ў вячэрнім відэазвароце.

Зяленскі прызнаў таксама, што сітуацыя на фронце застаецца складанай. З ягоных слоў, нягледзячы на вялікія страты, расійскае войска ўсё яшчэ спрабуе наступаць у Данецкай вобласці, замацавацца на Луганшчыне і не пакідае спробаў прасунуцца ў Харкаўскай вобласці.

«Але мы трымаем абарону і, галоўнае, не даём ворагу ажыццявіць свае намеры. Яны казалі, што захопяць Данецкую вобласць вясной, летам, восенню. На гэтым тыдні пачынаецца зіма. Яны паклалі там сваю рэгулярную армію, яны штодня губляюць сотні мабілізаваных і наймітаў», — сказаў ён.

Па даных УСУ на канец лістапада, усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага расійская армія страціла каля 88 тысяч вайскоўцаў. Мінабароны Расіі ў канцы верасня ацэньвала свае страты амаль у 6 тысяч чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера