Знайсці
30.11.2022 / 09:161РусŁacБел

Памёр акцёр Купалаўскага тэатра Фама Варанецкі

«Сумная навіна. Пайшоў з жыцця праўдзівы купалавец, наш добры сябра, настаўнік і натхняльнік, акцёр і мастак Фама Варанецкі. Светлая памяць, спачуванні родным і блізкім», — напісалі «Свабодныя Купалаўцы».

Фама Варанецкі нарадзіўся 23 сакавіка 1938 года ў Траскоўшчыне пад Мінскам. Заслужаны артыст Беларусі (1990).

Быў акцёрам Коласаўскага тэатра ў Віцебску, акцёрам Купалаўскага — з 1971 года. З 1990 выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (прафесар).

Напачатку выконваў ролі герояў, потым пераважна характарныя. Сярод лепшых роляў у тэатры імя Я. Коласа: Раскольнікаў («Злачынства і пакаранне»), Леанідзік («Мой бедны Марат»), Віктар («Варшаўская мелодыя»); у тэатры імя Я. Купалы: Салянік («Радавыя»), Паніч («Раскіданае гняздо»), Жабрак («Страсці па Аўдзею»), Настаўнік («Безыменная зорка»), Клеон («…Забыць Герастрата!»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
30.11.2022
Не скажу, што ведаў асабіста... Неяк з сябрам паехалі ў вандроўку, заехалі на возера Івесь (Глыбоцкі р-н) на аграсядзібу "Запаведны востраў"  Аляксандра Цвіркі. Калі размаўлялі з гаспадаром, падыйшоў да нас не дзед, а мужык у росквіце сіл... Прадставіўся -- прафесар Фама Варанецкі. Сказаў, што можаце мяне ведаць па фільму "Дзяржаўная граніца", які здымаўся ў Дзісне. -- У Дзісне! Сябра, кіроўца аўта, быў з родам з Дзісны, хоць жыў у Глыбокім. Ну ўжо гаворкі сталася ў іх на пару гадзінаў. А як жа! У Дзісне знята 8 (восем) фільмаў кінастудыяй "Беларусьфільм". Фама Варанецкі сказаў, што жыве тут ля аграсядзібы стала штогод -- увесь цёплы сезон, зімой -- у Мінску. Паказаў свой салідны намёт, побач -- на беразе іншага невялікага возера. Унутры ўсё як трэба: столік, посуд, ложак, электрычнасць... І шмат вудаў! -- Лаўлю падлешчыкаў у гэтым азярцы.  "На давольсвіі састаю ў Цвіркі"-- сказаў. То бок абедаў, вячэраў -- на аграсядзібе. Як я разумею А. Цвірка, сын беларускага мастака, то не дзіва, што яны пасябравалі. -- Хадзем, пакажу свае карціны, я іх тут пішу. Дык на аграсядзібе іх -- цэлая галерэя!
Вечная памяць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031