Знайсці
30.11.2022 / 09:361РусŁacБел

Зяленскі: На аднаўленне Украіны спатрэбіцца больш за трыльён даляраў

На пасляваеннае аднаўленне Украіны прыйдзецца выдаткаваць больш за трыльён даляраў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце да Генеральнай асамблеі Міжнароднага бюро выстаў, прадстаўляючы заяўку Адэсы на правядзенне «Экспа-2030», паведамляе meduza.io.

Фота: AP

Паводле слоў прэзідэнта, цяпер ва Украіне распрацоўваецца сістэма, якая дазваляе краінам-партнёрам «узяць шэфства» над рэгіёнамі, гарадамі ці прадпрыемствамі. «Мы ўжо бачым цікавасць [да гэтай праграмы] з боку Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Германіі, Даніі, Фінляндыі, Італіі, Турцыі, Польшчы, Партугаліі, Чэхіі, Славеніі, Латвіі, Эстоніі, Швейцарыі, Славакіі, Аўстрыі, Грэцыі, Канады, ЗША, Японіі і Аўстраліі. І гэта яшчэ не поўны спіс», — распавёў Зяленскі.

Улетку 2022 года ўлады Украіны ацэньвалі выдаткі на аднаўленне краіны ў 750 мільярдаў даляраў. Аднак восенню Расія пачала наносіць масіраваныя ўдары па ўкраінскіх гарадах, мэтай якіх стала энергасістэма Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Vicroria Joy/адказаць/
30.11.2022
Ти гля! Виявляється ні Тайра ні Мартін Брест не знали, що серійне виробництво снарядів 152мм розочалось при Пороху у 2018 році і було закрито Zеленським. Чи знали? *****ськи ці питання... Деяка сума грошей відбиває пам'ять вщент. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930