Знайсці
30.11.2022 / 09:574РусŁacБел

На волю выйшлі героі студэнцкага руху

Сёння вызваліліся 10 чалавек, якія сядзелі па «справе студэнтаў». Іх выпускаюць з калоній па адным, вакол дзяжураць шматлікія ціхары, паведамілі «Нашай Ніве» відавочцы.

Першай вызвалілі Алану Гебрэмарыям. Пазней стала вядома пра вызваленне Каcі Будзько, Анастасія Булыбенка, Вікторыі Гранкоўскай, Марыі Каленік, Яны Арабейкі, Ксеніі Сырамалот, Ягора Канецкага і Іллі Трахтэнберга. Выйшла на волю таксама выкладчыка Вольга Філатчанкова.

Такім чынам, за кратамі застаецца толькі Таццяна Екельчык, якая была затрыманая пазней за іншых фігурантаў. Яна павінна вызваліцца 15 снежня.

Дзяўчаты знаходзіліся ў жаночай калоніі Гомеля, Ілья Трахтэнберг — у Магілёўскай калоніі, вядомай сваім жорсткімі ўмовамі для палітзняволеных.

Яны былі затрыманыя 12 лістапада 2020 года. 

У ліпені 2021 года ўсіх фігурантаў справы, акрамя Глеба Фіцнера, асудзілі на 2,5 года калоніі. Фіцнер атрымаў два гады і вызваліўся некалькі месяцаў таму.

Таццяна Якельчык, якая была арыштаваная пазней, мае вызваліцца праз некалькі тыдняў.

З інфармацыі Следчага камітэта вынікае, што ўсяго ў Беларусі з 2020 года заведзена да 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, іх фігурантамі сталі дзясяткі тысяч людзей. Лукашэнкаўцы азначаюць такія справы эўфемізмам «экстрэмісцкая скіраванасць». Акрамя іх, некаторыя справы носяць фармальна эканамічны характар, хоць з'яўляюцца ў рэальнасці палітычнымі, як справы Бабарыкі, Тут.бая, «Нашай Нівы» ды многія іншыя. 

Яшчэ не менш за 50 тысяч чалавек прайшлі праз адміністрацыйныя затрыманні. Дакладныя лічбы невядомыя.

На гэты момант у турмах знаходзіцца некалькі тысяч палітычных вязняў. Дакладную лічбу таксама вызначыць немагчыма, бо іх вельмі шмат, а збор інфармацыі, асабліва ў рэгіёнах, ускладнены.

З прапаганды, якой суправаджаюцца рэпрэсіі, вынікае, што лукашэнкаўцы помсцяць за 2020 год і хочуць дабіцца, каб беларусы больш ніколі не выходзілі на вуліцы і не патрабавалі свабодных выбараў і права народа самому выбіраць уладу. Такіх масавых рэпрэсій за апошнія паўстагоддзя не ведаў ніводзін іншы народ Еўропы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Мойша/адказаць/
30.11.2022
Антиполкобанщик, значыць ты кепска працаваў. Ведаеш японскую поыказку: небывае кепскіх салдат бываюць благія генералы
5
Павлик /адказаць/
30.11.2022
Эти ребята достойны лучшего будущего и ещё такие молодые. Поэтому все верно, поскорее выезжайте из Беларуси. Этот бульбяной народец терпил не достоин вас.
4
Anatol Starkou/адказаць/
30.11.2022
Мойша, А бывае сама ідэя змяніць уладу з дапамогай фанцікаў=бюллетеней на выбарах памылковая. І  тут ні грамадзянскае войска, ні грамадзянскія генералы не памогуць змяніць рэжым так званымі чэснымі выбарамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031