Знайсці
30.11.2022 / 10:583РусŁacБел

Сенат ЗША ўхваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў

Сенат Кангрэса ЗША ўхваліў законапраект, які замацоўвае права аднаполых і міжрасавых пар на заключэнне шлюбу на федэральным узроўні, паведамляе «Настоящее время».

Фота: J. Scott Applewhite / AP

Дакумент таксама адмяняе закон «Аб абароне шлюбу» ад 1996 года, у якім шлюб вызначаўся, як саюз паміж мужчынам і жанчынай.

У ходзе галасавання законапраект падтрымаў 61 сенатар, у тым ліку 12 рэспубліканцаў. «Супраць» прагаласавала 36 заканадаўцаў. Цяпер дакумент павінен быць канчаткова зацверджаны Палатай прадстаўнікоў, пасля чаго яго перададуць на подпіс прэзідэнту ЗША Джо Байдэну.

«Ухваліўшы гэты законапраект, Сенат пасылае сігнал, які кожны амерыканец павінен пачуць: незалежна ад таго, хто вы і каго вы кахаеце, вы таксама заслугоўваеце годнага і роўнага стаўлення ў адпаведнасці з законам», — заявіў лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Язэп/адказаць/
30.11.2022
Браво, США. Когда уже очевидные истины дойдут до отсталых туземцев, типа беларусов, русских, украинцев и поляков?
2
Скукотищааа/адказаць/
30.11.2022
Язэп, у "туземцев" этот номер не пройдёт. И это правильно.
0
Язэп/адказаць/
30.11.2022
Скукотищааа, вы против однополых браков? Вы что, фашист? Поклонник путлера?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера