Знайсці
30.11.2022 / 20:411РусŁacБел

Прарыў у лячэнні хваробы Альцгеймера: новы прэпарат запавольвае развіццё сімптомаў, але можа быць небяспечным

Мільёны пацыентаў з хваробай Альцгеймера атрымалі надзею на выздараўленне. Усё дзякуючы новаму леку, які, калі глядзець на вынікі выпрабаванняў, упершыню даў магчымасць запаволіць развіццё хваробы.

Фота: vecteezy.com

Новы прэпарат мае назву леканемаб і ўводзіцца ўнутрывенна раз на два тыдні. Згодна з вынікамі выпрабаванняў, гэты лек за 18 месяцаў прымянення запаволіў развіццё зніжэння памяці на 27%, піша The Times.

Леканемаб выпраўляе паталагічныя змены ў мозгу, бо ён знаходзіць і выдаляе з яго таксічны бялок амілоід. Ён назапашваецца ў людзей з хваробай Альцгеймера і цесна звязаны з яе развіццём.

Даследаванне, якое ўжо называюць паваротным і гістарычным, прадставілі ў панядзелак на вялікай канферэнцыі вядучых навукоўцаў свету ў Сан-Францыска. Эксперты лічаць яго вынікі адным з найвялікшых прарываў апошняга часу, які азначае «пачатак канца» хваробы Альцгеймера і ўсяляе сапраўдны аптымізм у дачыненні да таго, што з дэменцыяй можна змагацца, а з часам можна будзе і перамагаць.

Леканемаб запавольвае развіццё хваробы, а не спыняе яе, але ўсё адно гэта першы ў гісторыі прэпарат, які дае магчымасць неяк запаволіць пагаршэнне кагнітыўных здольнасцей пры дэменцыі. Навукоўцы кажуць, што вынаходніцтва яго адкрывае шлях да новых этапаў у лячэнні хваробы Альцгеймера, якія ў выніку прывядуць да здольнасці цалкам яе вылечваць.

Хутка прэпарат могуць ухваліць для выкарыстання ў клініках, і ён можа з’явіцца на заходніх рынках ужо ў наступным годзе. Іншая рэч, леканемаб мае і сур'ёзныя пабочныя эфекты. У 20% удзельнікаў выпрабаванняў на КТ мозгу былі відаць прыкметы ацёку мозгу і мікраскапічныя кровазліцці. Медыя паведамляюць пра дзве смерці пацыентаў, што бралі ўдзел у выпрабаваннях, таму пакуль канчаткова невядома, наколькі прэпарат бяспечны.

Чытайце таксама:

Сняцца кашмары па начах? Гэта можа быць ранняй прыкметай дэменцыі

Што паглядзець. «Апошнія дні Пталемея Грэя» — як аддаць усё за месяц звычайнага жыцця

Штучны інтэлект можа быць здольны дыягнаставаць дэменцыю за адзін дзень

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Георгій/адказаць/
30.11.2022
Было б нядрэнна напісаць, хто зрабіў гэта прарыў 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031